Вы тут

Лукашэнка: Усе нашы дамоўленасці з Прэзідэнтам Узбекістана святыя


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае прыхільнасць дамоўленасцям аб развіцці супрацоўніцтва з Узбекістанам. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з сакратаром Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана Віктарам Махмудавым, перадае БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

"Усе нашы дамоўленасці з Прэзідэнтам Узбекістана святыя. Мы абавязкова выканаем узятыя на сябе абавязацельствы. Перадайце майму добраму сябру, што мы будзем выконваць нашы дамоўленасці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў дынамічнае развіццё адносін паміж Беларуссю і Узбекістанам. "Я пастаянна аб гэтым гавару і падкрэсліваю гэта. Мы літаральна за пару гадоў прайшлі такі шлях, які не змаглі прайсці да гэтага за два дзесяцігоддзі", - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў асаблівую заслугу ў гэтым асабіста Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.

Прэзідэнт Беларусі таксама даў высокую ацэнку дасягненням кіраўніка ўзбекскай дзяржавы, у тым ліку ў знешняй палітыцы. "Ён хутка нармалізаваў адносіны з суседзямі, цудоўна паводзіць сябе на міжнароднай арэне, у яго выдатныя адносіны і з Захадам, і з Усходам, - сказаў беларускі лідар. - Таму фон добры для нашых адносін, і добра, што ў нас такія ж адносіны".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў час яго нядаўняга візіту ва Узбекістан бакі дамовіліся выпрацаваць канкрэтную дарожную карту далейшага развіцця супрацоўніцтва. Адзін з яе раздзелаў прысвечаны ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву, на што і накіраваны візіт у Беларусь Віктара Махмудава. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым паабяцаў падзяліцца беларускім вопытам і напрацоўкамі ў гэтай сферы, якія будуць цікавіць абаронны комплекс Узбекістана: пачынаючы ад падрыхтоўкі кадраў і заканчваючы ўзбраеннем.

У сваю чаргу Віктар Махмудаў адзначыў пазітыўнае супрацоўніцтва краін у ваенна-тэхнічнай сферы. "Практычна ўся дарожная карта, якую мы запланавалі на 2018 год, поўнасцю рэалізавана. Мы задаволены дасягнутымі рэзультатамі. І па выніках нашых кансультацый мы падпісалі новую дарожную карту на 2019-2020 гады", - сказаў ён.

Візіт сакратара Савета бяспекі пры Прэзідэнце Узбекістана праходзіць з 22 па 25 кастрычніка. Праграмай знаходжання Віктара Махмудава ў Беларусі таксама прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне на ўзбекскі рынак беларускіх тавараў і паслуг ваеннага прызначэння.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

«Свята каваля» прайшло пад Мінскам

Кожны ахвотны мог зрабіць што-небудзь з жалеза.

Спорт

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Усё пра конны спорт: хараство і небяспека «жыцця» на канюшні

Ганна Карасёва — самая тытулаваная айчынная спартсменка ў конным спорце, з Задыякам і Арлекінам яна выступае ў самай прыгожай, але адначасова складанай, дысцыпліне — выездцы.

Культура

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

«Лістапад» назваў пераможцаў — усё вяртаецца ў звычайнае кола

Поруч з салодкім зачараваннем кіно на «Лістападзе» заўсёды ідзе інтрыга — што і каго міжнародныя склады журы назавуць найлепшымі і з якімі фармулёўкамі.

Спорт

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Як беларуска Вера Хвашчынская стала найлепшай на кантыненце ў рускіх шашках

Вера Хвашчынская пачала выступаць у дарослых турнірах па шашках у 15-гадовым узросце.