Вы тут

Мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю ВЛКСМ, стартавалі ў БДУ


У рамках юбілейнай праграмы адбудзецца адкрыты дыялог “Камсамол. Традыцыі. Будучыня”, падчас якога лідары факультэцкіх арганізацый БРСМ і прадстаўнікі студэнцкага актыву абмяркуюць перспектывы развіцця маладзёжнага руху ў БДУ. Удзельнікамі адкрытага дыялогу стануць сакратары камсамола мінулых гадоў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ. Сярод іх: дырэктар Рэспубліканскага Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Анатоль Тозік, дэкан ФМА Віктар Шадурскі, дэкан юрыдычнага факультэта Сяргей Балашэнка, прафесар кафедры гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ факультэта журналістыкі Алег Слука і іншыя.


На першым паверсе рэктарата БДУ будзе працаваць выстава “Гісторыя камсамола — Летапіс Маладосці” Наведвальнікі змогуць убачыць рэдкія экспанаты з фондаў Музея гісторыі ўніверсітэта. У іх лік увойдуць эксклюзіўныя фатаграфіі, рукапісы, успаміны, плакаты, граматы, асабістыя рэчы актывістаў камсамола, пасведчанні і нагрудныя знакі, сцягі, тэматычныя кнігі, а таксама газетныя матэрыялы.

З адкрытай лекцыяй на тэму “Ад ВЛКСМ да БРСМ: гісторыя развіцця маладзёжнай  палітыкі Беларусі” 24 кастрычніка выступіць дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вадзім Гігін. Спікер у перыяд з 2002 па 2007 год працаваў на розных пасадах грамадскага аб'яднання БРСМ, у тым ліку другім сакратаром Цэнтральнага камітэта і першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта.

У ноч з 26 на 27 кастрычніка ў рамках праекта “Ноч кіно ў “Камсамольцы” адбудзецца паказ фільма Міхаіла Пташука “Час выбраў нас” (кінатэатр “Камсамолец”, пачатак у 22.00). У праглядзе карціны прымуць удзел актывісты БРСМ БДУ і іншых універсітэтаў сталіцы. Пяцісерыйны савецкі мастацкі фільм прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны і дзеянням камсамольцаў-падпольшчыкаў у гэты перыяд.

Завершыцца праграма мерапрыемстваў урачыстым сходам і святочным канцэртам “Камсамол — гэта маладосць мая, гонар мой!”. Пройдзе ён 1 лістапада ў Ліцэі БДУ. Творчыя  калектывы ўніверсітэта прадставяць тэматычныя нумары ў духу часоў камсамола. Іх выступленні будзе суправаджаць відэашэраг, прысвечаны гісторыі ВЛКСМ БДУ.

Арганізатарамі цыклу мерапрыемстваў выступаюць БРСМ, упраўленне па справах культуры, упраўленне выхаваўчай працы з моладдзю і Музей гісторыі БДУ. Памятная дата стварэння  Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі святкуецца 29 кастрычніка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Як у Чавускім раёне праводзіліся святыя вечары

Як у Чавускім раёне праводзіліся святыя вечары

Традыцыя варажыць на нарачонага прыйшла з язычніцкіх часоў.

Грамадства

Мастацкі кіраўнік «Песняроў» пра радасці і складанасці сямейнага жыцця

Мастацкі кіраўнік «Песняроў» пра радасці і складанасці сямейнага жыцця

«Я лічу, што мужчына можа заводзіць сям'ю, калі ў яго ўжо ёсць сваё жыллё або выразная перспектыва, калі яно з'явіцца».

Грамадства

Небяспечныя гульні. На што трэба звярнуць увагу бацькам падлеткаў

Небяспечныя гульні. На што трэба звярнуць увагу бацькам падлеткаў

Днямі суд Першамайскага раёна Мінска абвясціў прысуд удзельнікам вечарынкі, падчас якой 19-гадовая дзяўчына загінула ад ужывання псіхатропу

Эканоміка

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Так званая «зялёная» энергетыка ў апошнія гады развіваецца ў нашай краіне хуткімі тэмпамі.