Вы тут

Прадпрыемства якасці і высокіх дасягненняў*


Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог «Мінскаўтадар-Цэнтр» шмат гадоў забяспечвае належны транспартна-эксплуатацыйны стан аўтадарог агульнага карыстання Мінскай вобласці і гарантуе бяспечны рух па іх транспартных сродкаў з устаноўленымі хуткасцямі. Прадпрыемства вядомае высокай якасцю сваіх работ, выкананнем усіх узятых на сябе абавязацельстваў, пастаянным імкненнем да новых дасягненняў і цёплым стаўленнем да людзей.


Да Дня дарожніка — з новымі поспехамі!

Генеральны дырэктар РУП «Мінскаўтадар-цэнтр» Мікалай Мацюк расказаў аб бягучай і будучай рабоце свайго прадпрыемства:

Генеральны дырэктар Мікалай Мікалаевіч Мацюк.

— Зараз мы займаемся рэалізацыяй вельмі значных аб'ектаў у нашай краіне. Гэта перш за ўсё траса М-6 Мінск — Гродна працягласцю 154 кіламетры. Таксама мы пачалі рэканструкцыю часткі другой кальцавой дарогі М-14, якая пачынаецца ад Кургана Славы і падыходзіць да Астрашыцкага Гарадка. У перспектыве нам трэба будзе прапрацоўваць пытанне пачатку рэканструкцыі трасы М-7 — гэта дарога на Вільнюс. Таксама ў перспектыве рэканструкцыя дарогі Р-53, ад Кургана Славы да Смалявіч. Прапрацоўваецца пытанне аб рэканструкцыі дарогі М-3, ад мяжы горада да Віцебскай вобласці. Ёсць і іншыя, не менш значныя аб'екты.

Працы хопіць усім, калектыў загружаны, і ў далейшым разглядаецца павелічэнне аб'ёму работ.

— 28 кастрычніка мы будзем адзначаць Дзень дарожніка — наша прафесійнае свята, — дадаў Мікалай Мікалаевіч. — Усіх супрацоўнікаў я шчыра віншую з гэтым святам. Жадаю дабрабыту, сямейнага шчасця, працоўных поспехаў і ўсяго найлепшага!

Утрыманне дарог — круглы год

Супрацоўнікі ўпраўлення вытворчых работ і ўтрымання дарожнай сеткі. Злева направа: Алег Чалкін, Ірына Бурнос, Ірына Бенедзіктовіч (намеснік начальніка), Кацярына Куц.

Намеснік начальніка ўпраўлення вытворчых работ і ўтрымання дарожнай сеткі Ірына Бенедзіктовіч падрабязна і цікава расказала аб рабоце свайго аддзела.

— Наша ўпраўленне займаецца ўтрыманнем і бягучым рамонтам аўтамабільных дарог. Праца рамонтнікаў залежыць ад сезоннасці. Узімку — гэта барацьба з зімовай слізкасцю, апрацоўка дарожнага пакрыцця супрацьгалалёднымі матэрыяламі. Вясна — гэта падрыхтоўка аўтадарог да эксплуатацыі ў вясенне-летні перыяд. Мы павінны пачысціць ад іржы і пафарбаваць усе бар'ерныя агароджы, адрамантаваць лаўкі і скрыні на аўтапавільёнах, на пляцоўках адпачынку, прыбраць рэшткі процігалалёдных матэрыялаў, якіх за зіму засыпаецца даволі шмат.

Улетку ідзе абкошванне і рамонт дарожнага пакрыцця. Пры бягучым рамонце ўкладваецца тонкі пласт да 3,5 сантыметра, альбо робіцца павярхоўная апрацоўка. На гэты год планавалася адрамантаваць 106 кіламетраў дарог. Адрамантавана каля 100 кіламетраў. Засталося трошкі работ па дарозе М-4 Мінск — Магілёў і М-5 Мінск — Гомель. Плануем, што ўсё гэта скончым, пакуль надвор'е спрыяе нам.

У летні перыяд аднаўляецца гарызантальная разметка на ўсёй сетцы дарог. Яна складае ў нас больш за 3000 кіламетраў, і мы павінны ўсюды абнавіць «вось», гэта абавязкова. Акрамя таго, трэба абнаўляць краявыя разметкі, там, дзе знос складае больш за 50 %. Таксама неабходна абнаўляць разметку пешаходных пераходаў.

Упраўленне бухгалтарскага ўліку і рэвізійнай работы. Злева направа: Святлана Талкачова, Святлана Лазавік, Ганна Шышлава, Людміла Яфіменка, Андрэй Лабковіч (гал. бухгалтар), Вера Грачышкіна, Тамара Лемеш, Жанна Азарава.

— За гэты год мы пафарбавалі 121 кіламетр бар'ерных агароджаў, — працягвае Ірына Аляксандраўна. — Ачысцілі ад бруду 144 кіламетры бар'ерных агароджаў. Ёсць яшчэ ацынкаваныя агароджы, якія трэба вымыць, — гэта 630 кіламетраў. Фарбуем стойкі дарожных знакаў — амаль 19 000 штук. Афарбоўваем каля 1000 аўтапавільёнаў за вясновы сезон. Прафілюем яшчэ і абочыны — больш за 3000 кіламетраў. Чысцім паласу адводу ад смецця — гэта па некалькі разоў за месяц.

Па бягучым рамонце мы таксама ўсталёўваем і мяняем бар'ерныя агароджы. Усталёўваем мы іх цяпер у асноўным на раздзяляльнай паласе. Па патрабаваннях нашых нарматыўных дакументаў і па патрабаваннях ДАІ, калі гэта дарога 1-й катэгорыі, неабходна, каб на раздзяляльнай паласе стаяла ўтрымлівальная агароджа. Мы ставім альбо трос, альбо бар'ерную агароджу — так, каб яно спалучалася. Актыўна ўкараняем найноўшыя распрацоўкі.
Напрыклад, зараз ставілі на трасе М-5 Мінск — Гомель на пяцідзясятым кіламетры тросавую агароджу апошняй, звышнадзейнай канструкцыі.

Тросавая агароджа на аўтадарозе М-5 Мінск — Гомель.

Па даручэнні Савета Міністраў намі было праведзена шмат работ па азеляненні прылеглай да аўтамабільных дарог тэрыторыі. У супрацоўніцтве з ляснымі гаспадаркамі і мясцовымі органамі ўлады мы высаджвалі кусты, хвойныя і ліставыя дрэвы. Гэтая работа будзе працягвацца ўвесь кастрычнік.

Таксама вялікая работа праводзіцца па зваротах грамадзян. Дзесьці аўтобуснага прыпынку не хапае, дзесьці павільёна на аўтобусным прыпынку. Па меры паступлення фінансаў, якія выдзяляе дзяржава, мы стараемся задаволіць усе патрэбы грамадзян.

Увосень мы нарыхтоўваем супрацьгалалёдныя матэрыялы, заканчваем рамонтныя работы і кансервуем пакрыццё пад эксплуатацыю ў зімовы перыяд.

Зараз, напярэдадні зімовага сезону, ідзе актыўная нарыхтоўка пясчана-салянай сумесі (ПСС). Трэба нарыхтаваць 125 тысяч тон ПСС і 55 тысяч тон чыстай солі. Дарогі апрацоўваюцца альбо чыстай соллю, альбо ПСС. Там, дзе ўжываецца ПСС, ідзе перамешванне, складанне ў штабелі і ўкрыццё плёнкай, каб зберагчы сумесь ад атмасферных ападкаў.

Усё, што запланавана, будзе выканана

Галоўны інжынер РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Сяргей Ісакаў падзяліўся планамі адносна далейшай дзейнасці.

Галоўны інжынер Сяргей Ісакаў  распавядае пра геасетку айчыннай вытворчасці, якая замяняе  15-сантыметровы слой  гравійна-пясчанай сумесі.

— Вялікія планы ў нашага прадпрыемства па ўводзе ў эксплуатацыю ўчасткаў дарогі Р-23 Мінск — Мікашэвічы. Таксама зараз пачынаецца інтэнсіўная работа па трасе Р-80 Слабада — Навасады. Вырашаецца праблема фінансавання з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, каб падрадчыкі своечасова атрымалі грошы і маглі пачаць працаваць больш інтэнсіўна.

У нас ёсць маштабныя планы, звязаныя з праектаваннем. Мы працуем з праектным інстытутам «Белдзіпрадар» па распрацоўцы праекта абгрунтавання інвестыцый па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М-3, ад Мінска да мяжы з Віцебскай вобласцю. Гэта адзін з напрамкаў, які яшчэ застаўся неахоплены. На М-3 мы дайшлі да 40-га кіламетра. М-3 — гэта адна з тых дарог, якія маюць складаны рэльеф. Трэба прыкласці шмат сіл і ўмення, каб ператварыць гэтую дарогу ва ўчастак першай катэгорыі. Але ўсё, што намі запланавана, будзе зроблена ў тэрмін і, як заўсёды, якасна.

Па бягучым рамонце мы плануем скончыць да 50-га кіламетра дарогу Р-58, Мінск — Мядзел. Працягваем абнаўляць наш парк машын, нам сёлета ўдалося абнавіць частку тэхнікі.

Сёлета ў частцы ўтрымання дарог мы ў ДЭУ-64 пабудавалі сучасны склад солі, падрыхтавалі сучасную базу для яго атрымання, паставілі ўстаноўкі для падрыхтоўкі пясчана-саляных сумесяў. У апошнія гады будаўніцтва мы актыўна робім паслядоўныя крокі па ўзвядзенні будынкаў і тэхналогій, якія дазваляюць утрымліваць аўтамабільную дарогу як у летні, так і ў зімовы перыяд.

Аддзел планавання, эканомікі, працы і заработнай платы.  Злева направа: Вядучыя эканамісты — Наталля Касірава, Вольга Курыльчык, Святлана Трэццякова (начальнік аддзела), Ірына Банцэвіч.

— Акрамя таго, — працягнуў Сяргей Сцяпанавіч, — у нас вялікія планы па будаўніцтве і рэканструкцыі дарогі М-7 Мінск — Вільнюс. Зараз мы прапрацоўваем пытанне з Мінтрансам для таго, каб яе мадэрнізаваць, палепшыць пакрыццё і ўладкаваць сучаснымі сродкамі, што забяспечваюць бяспеку руху пры тых хуткасцях, якія плануецца на гэтых дарогах ажыццяўляць.

Што датычыцца планаў на наступны год. Нядаўна адбылася нарада ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», дзе адным з напрамкаў нашай дзейнасці стала рэканструкцыя дарогі Р-53 да Смалявіч. Праектна-каштарысная дакументацыя ўжо гатовая. Плануем уключыць пад эгідай развіцця індустрыяльнага парка «Вялікі камень» гэты ўчастак дарогі ў вытворчасць.

Натуральна, нашы погляды нацэлены ўжо на 2019 год. У нас у праграме — дарога Р-80 Слабада — Навасады, заканчэнне работ па дарозе Мінск — Гродна і аўтадарога Р-53.

Дыспетчары — вартавыя дарогі

Дзяжурна-дыспетчарская служба (ДДС) — адно з найважнейшых падраздзяленняў у структуры РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр».

Вось што расказаў аб сваёй службе яе начальнік, Аляксандр Зайцаў:

Начальнік дзяжурна-дыспетчарскай службы Аляксандр Зайцаў.

— Асноўная функцыя службы — кантроль за бяспекай і праязджальнасцю па аўтамабільных дарогах. ДДС працуе ў кругласутачным і круглагадовым рэжыме. Пяцёра дыспетчараў дзяжураць пазменна, па 12 гадзін. Інфармацыя ў дыспетчарскі цэнтр паступае разнастайная.

Акрамя таго, што на дарогах ёсць відэакамеры, якія працуюць у рэжыме рэальнага часу, — кажа Аляксандр Піліпавіч, — ёсць яшчэ праграма «Метэамагістраль». Гэта спецыяльны праграмны прадукт, які мае больш за сотню кантрольна-вымяральных датчыкаў-станцый. Гэтыя датчыкі паказваюць фактычнае надвор'е: хуткасць і інтэнсіўнасць ветру, інтэнсіўнасць ападкаў, выгляд ападкаў, стан пакрыцця. Станцыі працуюць у аўтаматычным рэжыме, і асабліва актуальныя гэтыя станцыі ў зімовы перыяд часу. Яны ажыццяўляюць кантроль за ўтварэннем слізкасці на дарозе. За тры гадзіны да ўтварэння галалёду станцыі выдаюць папярэджанне — мяняюць колер экрана на ружовы. Калі дарожнікі з нейкай прычыны не адрэагавалі, то сістэма за гадзіну да ўтварэння слізкасці падымае трывогу — і тады магчымыя праблемы своечасова прадухіляюцца.

Складаныя і разнастайныя задачы

Тэхнічнае ўпраўленне. Злева направа: Юлія Жукавец, Вікторыя Акуліч, Вольга Хуцкая,  Настасся Іванова, Алег Вадзяновіч (нач. упраўлення), Ірына Смыкалава.

Значэнне тэхнічнага ўпраўлення РУП «Мінскаўтадар-цэнтр» цяжка пераацаніць. Яго начальнік, Алег Вадзяновіч, расказвае:

— Задачы ўпраўлення вельмі шырокія. Яны складаюцца з некалькіх кірункаў дзейнасці.

Адзін з самых асноўных — гэта падрыхтоўка праектнай дакументацыі, афармленне адводу зямель для аб'ектаў рэканструкцыі і капітальнага рамонту, праца з праектнымі арганізацыямі ў частцы падрыхтоўкі праектнай дакументацыі. Таксама гэта праца з арганізацыямі па землеўпарадкаванні і праца з выканаўчымі органамі ўлады ў частцы пэўных функцый узгаднення распрацоўкі дакументацыі.

Наступны кірунак, не менш важны, — гэта распараджэнне маёмасцю прадпрыемства: перадача ў арэнду, адчужэнне, прыём на баланс участкаў дарог, будынкаў, збудаванняў, а таксама ўлік усіх гэтых будынкаў і збудаванняў.

— Акрамя гэтага, — кажа Алег Яўгенавіч, — упраўленнем ажыццяўляецца такая функцыя, як баланс уліку аўтамабільных дарог. Штогод намі праводзіцца зверка і інвентарызацыя. У нас акумулюецца ўся патрэбная інфармацыя, мы вядзём дзяржаўны рэестр аўтамабільных дарог: колькі ў нас маецца кіламетраў дарог, якую кожная дарога мае катэгорыю, якое ў яе пакрыццё, колькі на ёй дарожных знакаў, мастоў, пуцеправодаў і г. д. Акрамя таго, у нас ёсць інфармацыя, якую плошчу займае кожная дарога — колькі гектараў.

Спе­цы­я­ліс­ты ДЭУ № 5 фі­лі­яла «Мінск­аў­та­дар-Цэнт­ра» пра­вод­зяць ямач­ны ра­монт цэ­мент­на-бе­тон­на­га па­крыц­ця аў­та­да­ро­гі М-3 Мінск — Ві­цебск. Спра­ва на­ле­ва:  Свя­та­слаў Во­лаг­дзін (май­стар), да­рож­ныя ра­бо­чыя Мі­ха­іл Ска­він­скі і Аляк­сандр Ша­вей­ка.

Ёсць яшчэ ў нас такая функцыя, як узгадненне, размяшчэнне забудовы альбо пракладкі інжынерных камунікацый: газу, водаправода, сувязі, каналізацыі — у прыдарожных палосах аўтамабільных дарог. Натуральна, на нас ляжыць задача разгляду падобных работ, іх узгадненне і выдача тэхнічных умоў.

Ва ўпраўленні працуюць сем чалавек. Усе яны спецыялісты высокага класа. Што і зразумела, паколькі праз іх праходзіць маса разнастайнай дакументацыі і прававых актаў. Дапусцім, калі ўзяць праектаванне — ідзе элемент будаўніцтва, і трэба ведаць усё, што з гэтым звязана, усе адпаведныя заканадаўчыя акты. Калі браць пытанні ўзгаднення — гэта зусім іншы кірунак, са сваімі юрыдычнымі нормамі. Зямельныя пытанні — трэці кірунак. Улік дзяржрэестра, маёмасці — чацвёрты. А ёсць яшчэ і пяты, і шосты... І з усім гэтым трэба спраўляцца — і мы спраўляемся паспяхова.

Сяргей КУЛАКОЎ, Алена ДАЎЖАНОК

Фота Канстанціна ДРОБАВА

УНП 190638747

* - на правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Жанчыну, якая здолела не толькі вярнуць дзіця з прытулку, але і далей выхоўвае яго, знайсці аказалася не проста. 

Грамадства

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Люты больш нагадвае пазачарговы вясновы месяц.

Грамадства

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Чым Капыльскі раён жыве сёння і якія планы на перспектыву?

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».