Вы тут

У Сербіі прадстаўлена экспазіцыя беларускіх кніжных навінак


На 63-м Бялградскім міжнародным кніжным кірмашы ў Сербіі прадстаўлена і экспазіцыя беларускіх кніжных навінак.


Удзел у прэстыжным форуме кнігагандляроў, выдаўцоў, паліграфістаў, пісьменнікаў у складзе дэлегацыі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прымаюць дырэктар паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігар МАЛАНЯК, дырэктар выдавецтва «Народная асвета» Вікторыя КАЛІСТРАТАВА, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей ЧАРОТА, паэт Віктар КАЖУРА.

— Не ўпершыню прыязджаю на кніжны кірмаш у Бялград, — расказвае нашаму карэспандэнту перакладчык Аляксей Чарота, — і заўсёды ўражваюся шматабліччам кніжнага асартыменту, радуюся за сербскіх пісьменнікаў, якім гэтулькі магчымасцяў дадзена ў справе выдання сваіх твораў. Здзіўляюся багаццю перакладной літаратуры. Бачу, як шмат перакладаюць рускую літаратуру. У тым ліку з'яўляюцца і новыя пераклады класічных твораў. Спадзяюся, што той грунт, які ўмацоўваецца ў беларуска-сербскіх літаратурных адносінах некалі дасць болей шырокі вынік і ў выданні кніг беларускіх аўтараў на сербскай мове.

Удзел у адкрыцці стэнда Рэспублікі Беларусь прынялі саветнік пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Міхаіл КАЖУРА, намеснік міністра культуры і інфармацыі Сербіі Ася Драча МУНТЭАН, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Сербія Аляксандр АЛЕКСАНДРОВІЧ, былы пасол Сербіі ў Беларусі Срэчка ДЖУЦІЧ і іншыя госці, сербскія літаратары. Паэт Віктар Кажура чытаў вершы сербскіх паэтаў. Аляксей Чарота расказаў пра публікацыі сербскіх аўтараў у Беларусі, найперш — на старонках літаратурна-мастацкай перыёдыкі: у часопісах «Нёман», «Полымя», «Маладосць», іншых выданнях. Дарэчы, дэвізам правядзення чарговага міжнароднага кніжнага кірмашу ў Бялградзе з'яўляюцца наступныя словы: «Радасць чытання». У Беларусі яшчэ часам гавораць і так: «Чытанне кнігі — найлепшая асалода». Гэтае выказванне таксама неаднойчы гучала падчас адкрыцця беларускага стэнда.

Мікола Берлеж

Загаловак у газеце: Радасць чытання — у Бялградзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».