Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Спалохаўся вышыні і застаўся без нявесты

23-гадовая кітаянка Сяа Цзін у канцы лета сабралася замуж за свайго хлопца, з якім сустракалася тры гады, але яе турбавала, што будучы муж даволі баязлівы.

Справа ў тым, што малады чалавек панічна баіцца вышыні. Дзяўчына вырашыла, што дзеля яе бойфрэнд пакончыць з ненавіснай ёй баязлівасцю, а таму наладзіла яму незвычайную прапанову (сама!) рукі і сэрца.

Дзяўчына ў вясельнай сукенцы загнала на шкляны мост новы пазадарожнік, паставіла на капот набіты грашыма чамадан (з сумай, эквівалентнай 14 500 доларам) і прапанавала хлопцу сябе і пасаг, калі ён пераадолее свой страх — пройдзе па мосце. Выявілася, што бойфрэнд, якога ненадакучліва да месца прапановы прывялі сябры, да такога павароту не гатовы. Праўда, ён паспрабаваў адолець сваю фобію, але ў выніку плюнуў і сышоў, назваўшы сваю нявесту безадказнай.

Сяа ў слязах паведаміла журналістам, што абавязкова развітаецца са сваім хлопцам. Прапанова выглядала настолькі паказушна, што многія вырашылі, быццам гэта рэкламны трук. Але адміністрацыя моста адмяла падазрэнні ў пастаноўцы, заявіўшы, што гэта месца часта выкарыстоўваюць для прапаноў рукі і сэрца, і яе супрацоўнікі проста дапамаглі ўсё арганізаваць, як для любых іншых кліентаў.


Малпы закідалі мужчыну цэглай

Група малпаў закідала цэглай 72-гадовага мужчыну ў Індыі, паведамляе Skу Nеws.

Яны сталі кідаць у яго будаўнічыя матэрыялы, калі той прыйшоў у лес па ламачча. Пажылы чалавек памёр у бальніцы ад траўмаў галавы і грудзей. Як расказалі ў паліцыі, жывёлы сабралі цэглу ў разбураным будынку і зацягнулі на дрэвы. Яны скінулі на мужчыну больш за 20 штук. Сям'я загінулага падала афіцыйную заяву ў праваахоўныя органы. «Гэтыя малпы-ашуканцы — сапраўдныя злачынцы і павінны расплачвацца», — растлумачыў яго брат. Вартавыя парадку адзначылі, што не могуць завесці справу супраць жывёл. Жыхары вёскі, блізу якой гэта адбылося, не раз скардзіліся на варожа настроеных малпаў, але звяры знаходзяцца пад абаронай уладаў як асабліва ахоўныя віды.

У Індыі малпы часта нападаюць на жыхароў, як правіла, вінаватымі аказваюцца макакі-рэзусы.


Інтэрнэт — месца для мужчын?

Большасць карыстальнікаў інтэрнэту з'яўляюцца мужчынамі, а ў некаторых краінах жаночая аўдыторыя сеціва ўдвая меншая за мужчынскую. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання арганізацыі Іnсlusіvе Інтэрнэт Іndех, якія публікуе Thе Guаrdіаn.

Мужчыны маюць магчымасць карыстацца інтэрнэтам у сярэднім на 33,5 % часцей, чым жанчыны. У асноўным гэта звязана з абмежаваннямі, з якімі жанчыны сутыкаюцца ў многіх краінах: немагчымасць атрымаць адукацыю альбо працаваць, нізкая заработная плата. Жыхары індыйскага Нью-Дэлі або філіпінскай Манілы, напрыклад, упэўненыя, што кантэнт, спажываны ў сетцы жанчынамі, неабходна кантраляваць і абмяжоўваць. Дзве траціны з іх лічаць, што жанчыны не павінны наведваць інтэрнэт-кафэ. Кіраўнік даследаванняў у арганізацыі Wеb Fоundаtіоn Данарай Такур перакананы, што калі ў сям'і будзе ўсяго адзін тэлефон, то, хутчэй за ўсё, ён патрапіць у рукі мужчыны. «У чалавека можа быць адзіны тэлефон у доме, таму ў жанчын няма доступу», — заключае ён.

Яшчэ адным фактарам з'яўляецца высокі кошт падключэння. Эксперты профільных арганізацый упэўненыя, што маламаёмасныя пачнуць цікавіцца доступам у сеціва толькі ў тым выпадку, калі кошт доступу ўпадзе да двух працэнтаў ад іх штомесячнага даходу.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».