Вы тут

Сёння па ўсёй краіне — прафсаюзныя прававыя прыёмы


Ва ўсіх раённых і абласных цэнтрах краіны юрысты Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі бясплатна пракансультуюць усіх ахвотных па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Прыёмы пройдуць як у раённых, гарадскіх аб'яднаннях прафсаюзаў, так і непасрэдна ў арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў.


Толькі за першае паўгоддзе 2018 года юрысты ФПБ правялі амаль 80 тысяч кансультацый па працоўных і звязаным з імі пытаннях. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў адноўлена на рабоце 39 чалавек, людзям вярнулі нявыплачаных або незаконна ўтрыманых грашовых сродкаў у суме больш за 2 млн рублёў.

З лістапада мінулага года ў шэрагу рэгіёнаў падчас прававых прыёмаў да прафсаюзных юрыстаў далучаюцца супрацоўнікі пракуратуры. Асаблівая ўвага на такіх прыёмах аддаецца выкананню наймальнікамі гарантый у галіне працы, парадку і тэрмінаў выплаты зарплаты, а таксама ўсіх сум, якія належаць работніку пры звальненні.

Як адзначаюць у прэс-цэнтры ФПБ, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пастаянна праводзіць юрыдычныя кансультацыі грамадзян. Звярнуцца можна па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём, пакінуць пісьмовы або электронны зварот.

А на гэтым тыдні на інтэрнэт-партале ФПБ стартаваў новы сэрвіс, на якім прадстаўлены прафсаюзныя юрысты па ўсіх рэгіёнах і галінах. Для звароту чалавеку дастаткова пазначыць свой раён і сферу дзейнасці, і праграма сама прапануе прававых інспектараў, якія змогуць найбольш эфектыўна яму дапамагчы. Мяркуецца, што такім чынам членам прафсаюза стане яшчэ прасцей і хутчэй атрымаць дапамогу кваліфікаванага юрыста.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Прасцей атрымаць дапамогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».