Вы тут

XXVІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе ў лютым 2019 года


Традыцыйная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе ў Мінску з 6 да 10 лютага 2019 года. Размова аб гэтым ішла на арганізацыйным камітэце ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне вёў намеснік міністра інфармацыі краіны Ігар БУЗОЎСКІ. Адрасам правядзення прэстыжнага кніжнага форуму будзе адміністрацыйны комплекс па праспекце Пераможцаў, 14. Краіна — Ганаровы госць выстаўкі-кірмашу ў 2019 годзе — Злучаныя Штаты Амерыкі.


Асноўнымі тэмамі нацыянальнай экспазіцыі на кірмашы стануць наступныя абсягі: Год малой радзімы, ІІ Еўрапейскія гульні, юбілеі класікаў беларускай літаратуры, іншыя знакавыя даты ў жыцці нашай краіны.

Адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Пройдзе і чарговы — пяты па ліку — Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». Падчас размовы на арганізацыйным камітэце гаварылася і пра шырокае выкарыстанне ў дні кірмашу для рэалізацыі яго праграмы іншых сталічных пляцовак. Найперш — бібліятэк, навучальных устаноў.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Усе кнігі — да нас

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.