Вы тут

Руды: У кітайскіх універсітэтах ёсць спецыяльнасць "беларуская мова"


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды ў інтэрв'ю ТАСС расказаў, як на сёння развіваюцца культурныя і гуманітарныя сувязі паміж Беларуссю і Кітаем.


"Гэты год мы абвясцілі годам турызму Беларусі ў Кітаі. Пад гэта была ажыццёўлена адмена віз, і, безумоўна, гэта дало пэўны штуршок у колькасці турыстаў. Мы рэгулярна праводзім форумы", - адзначыў пасол. Паводле яго слоў, наступны год плануецца аб'явіць годам адукацыі, "таму што тыя людзі, якія непасрэдна "працуюць рукамі", прасоўваюць двухбаковае супрацоўніцтва на працоўным узроўні - гэта, як правіла, былыя выпускнікі, хто калісьці вучыўся альбо ў Беларусі, альбо ў Кітаі. Гэта падмурак, і чым больш у нас будзе такіх людзей, тым больш будзе выбар для шматбаковага супрацоўніцтва".

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі таксама распавёў, што КНР адкрывае ў свеце і ў Беларусі інстытуты Канфуцыя і класы Канфуцыя і назваў іх "адным з элементаў распаўсюджвання кітайскай культуры і мовы". "Для нас гэта магчымасць вучыць сапраўдную кітайскую мову. З іншага боку, мы тут, у Кітаі, ствараем цэнтры вывучэння Беларусі, калі ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" кітайскія студэнты, выкладчыкі для больш глыбокага пазнання рэгіёну прысвячаюць сябе вывучэнню беларускай мовы". Кірыл Руды падкрэсліў, што ў некаторых кітайскіх універсітэтах ёсць спецыяльнасць "беларуская мова", напрыклад, у Цяньцзіньскім інстытуце замежных моў. "18 верасня мы адкрылі ў Цяньцзіні, у гэтым універсітэце, першы помнік беларусу ў Кітаі - беларускаму паэту Якубу Коласу", - дадаў пасол.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».