Вы тут

Ларыса Мятлеўская і Сяргей Выскварка — вядучыя праекта «Спявае Беларусь»


Этнограф Ларыса Мятлеўская і даследчык беларускага народнага танца Сяргей Выскварка стануць вядучымі новага фальклорнага праекта «Спявае Беларусь», які стартуе ў тэлевізійным эфіры ў лістападзе.


Здымачная група праграмы плануе наведаць розныя куткі краіны, ад паўночных раёнаў Віцебшчыны да памежных вёсак гомельскага Палесся, каб стварыць своеасаблівую «песенную карту Беларусі». Вядучыя разам з мясцовымі фальклорнымі калектывамі не толькі вывучаць старадаўнія беларускія песні, але і расшыфруюць іх для шырокай аўдыторыі з дапамогай караоке-цітраў. А вядомы фалькларыст Іван Крук дапоўніць спевы займальнымі гісторыямі пра важныя сімвалы вясковага жыцця і звязаныя з імі прыкметы і традыцыі: раскажа, напрыклад, што такое чырвоны кут, ад чаго абараняе падкова ў хаце і дзе павінен стаяць стол...

Першы выпуск праекта ўжо зняты — яго ўдзельнікамі сталі артысты фальклорнага калектыву «Калыханка» з гарадскога пасёлка Міханавічы Мінскага раёна.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».