Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Дзесяць фатаграфій»

«Беларусь 3», з 29 кастрычніка

Нечаканыя фотаздымкі людзей, чые імёны ва ўсіх на слыху, — гэта акцёры і рэжысёры, спартсмены і трэнеры, папулярныя эстрадныя артысты — адкрыюць невядомыя эпізоды з жыцця герояў. Напрыклад, актрыса Наталля Белахвосцікава ўспомніць пра тайнае прызнанне Алена Дэлона, а Аляксандр Міхайлаў раскажа, што ў дзяцінстве крадком еў зубную пасту, а аднойчы падчас здымак ледзь не загінуў з-за гальштука... Акрамя таго, вядучы праграмы Аляксандр Стрыжэнаў рыхтуе для кожнага госця сюрпрыз: рэбус, складзены з карцінак, кожная з якіх абазначае асобную цікавую гісторыю.


«Каралева прыгажосці»

«Беларусь 1», з 29 кастрычніка

Хараство вясковай дзяўчыны Кацярыны Пановай дазволіла ёй не проста хутка прабіцца з далёкай правінцыі ў цэнтральны сталічны Дом мод, але і стаць тварам савецкай моды 60-х гадоў і першай манекеншчыцай, якую прызналі на Захадзе, называючы ў тым ліку «нацыянальным здабыткам СССР». Але мала хто ведае, што за вонкавай казкай пра Папялушку схаваныя зайздрасць і інтрыгі, бацькоўская нелюбоў і выпрабаванне славай...


«Танкі»

TV1000Ru, 30 кастрычніка — 4 лістапада

Нягледзячы на ваенную тэму, гэта не гістарычная драма, а хутчэй лёгкае прыгодніцкае кіно з элементамі комікса. Канструктар Міхаіл Кошкін на парозе вайны з Германіяй распрацоўвае прататып інавацыйнага танка Т-34 і, каб даказаць бездакорнасць баявой машыны, разам з аднадумцамі выпраўляецца на ўзорах тэхнікі ў Маскву. Аднак хутка высвятляецца, што бездарожжа — найменшая з праблем на шляху, і выпрабоўваць танкі давядзецца ў баявых умовах...


«Містар Фелічыта»

«Кінакамедыя», 3 лістапада

Лянота нарадзілася раней за італьянца Марціна, які любіць ляжаць на канапе і разважаць пра тленнасць існага. Але каб сабраць грошы на аперацыю для сястры, ён вымушаны ўстаць і ісці працаваць — памочнікам да вядомага псіхолага. Падчас ад'езду доктара Марціна выдае сябе за яго і напачатку зарабляе неблагія грошы, пакуль не сутыкаецца з сапраўды сур'ёзным выпадкам.


«Вёска. LІVE»

СТБ, з 4 лістапада

Гераіня новага рэаліці-шоу ўласнай вытворчасці тэлеканала — модная гараджанка, вакалістка гурта «Лас Вегас» Лізавета Палішчук, якая нічога не ведае пра вясковыя будні, але вымушана акунуцца ў іх. Кампанію ёй складзе Уладзімір Субат, які, наадварот, глыбока ведае побыт сяльчан і будзе з гумарам каментаваць экспромты, якія адбываюцца ў кадры. У 12 выпусках праекта гледачы ўбачаць, як гарадская прыгажуня паспрабуе асвоіцца на ферме і палетках і навучыцца саліць гуркі, стрыгчы авечку, даіць казу...

Загаловак у газеце: Цікавінкі супраць маркоты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».