Вы тут

Дождж і першы мокры снег прагназуюць сіноптыкі ў пятніцу


У гэтыя выхадныя дні чакаецца па-асенняму няўстойлівае надвор'е з тэмпературным фонам, блізкім да кліматычнай нормы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння днём умовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Таму днём пераважна па ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Максімальная тэмпература паветра будзе 4—10 цяпла. А вось у суботу чарговая сістэма атмасферных франтоў абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай па паўночным усходзе з мокрым снегам. Удзень дажджы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 цяпла, толькі па ўсходзе краіны панізіцца да нуля — мінус 2 градусаў. Удзень будзе ад плюс 5 градусаў па поўначы да 13 цяпла па поўдні краіны.

На наступны дзень, у нядзелю, уначы і раніцай па паўночным усходзе атмасферны фронт абумовіць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да плюс 5 градусаў. Удзень пад уплывам чарговага фронту, які змяшчаецца з Карпат, месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе Беларусі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вечарам па краіне магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўдзень будзе 2—8 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня атмасферны фронт, які змяшчаецца з тэрыторыі Украіны, абумовіць пагаршэнне ўмоў надвор'я. У панядзелак у многіх раёнах краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж), месцамі моцныя ападкі. Яны будуць суправаджацца парывістым ветрам, уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ў асноўным ад нуля да плюс 5 градусаў, па поўначы краіны панізіцца да мінус 1 — мінус 4 градусаў. Удзень будзе 1—8 цяпла, у паўднёвых раёнах — да плюс 12 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Дождж і першы мокры снег...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.