Вы тут

Міжрэгіянальныя стасункі спрашчаюць узаемадзеянне


Учора, у першы дзень форуму, прайшло пасяджэнне беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва і перамовы кампаній дзвюх краін.


Стар­шы­ня За­па­рож­скай аб­лас­ной дзяр­жаў­най ад­мі­ніст­ра­цыі Кан­стан­цін Брыль і стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма  Ула­дзі­мір Двор­нік пад­час пад­пі­сан­ня па­гад­нен­ня  аб між­рэ­гі­я­наль­ным су­пра­цоў­ніц­тве.

Разгледжана павелічэнне ўзаемнай прысутнасці на рынках сельскагаспадарчай, харчовай і іншай прадукцыі. Вядучыя беларускія і ўкраінскія кампаніі дэманструюць распрацоўкі ў сферах машынабудавання і нафтахіміі, транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання, лёгкай прамысловасці, турызму.

Падчас афіцыйнай сустрэчы кіраўнікоў абласцей Беларусі і Украіны ў Гомелі старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік адзначыў, што знешнегандлёвы абарот рэгіёна з Украінай штогод павялічваецца амаль на чвэрць, за 25 гадоў супрацоўніцтва дакументы аб міжрэгіянальным узаемадзеянні падпісаны з 8 абласцямі Украіны:

— За апошнія сем гадоў у эканоміку Гомельскай вобласці з боку суседкі паступіла больш за 70 мільёнаў долараў прамых інвестыцый. Сёння ў Беларусі дзейнічае 290 прадпрыемстваў з украінскім капіталам, з якіх амаль 40 % — на тэрыторыі нашай вобласці. Частка з іх — рэзідэнты СЭЗ «Гомель-Ратон».

Сярод перспектыўных сумесных праектаў — стварэнне новага транспартнага калідора па Дняпры. Размова ідзе пра будаўніцтва ў вёсцы Ніжнія Жары Брагінскага раёна партовага тэрмінала. Таксама падчас сустрэчы ішла гаворка пра стварэнне ў Мазырскім раёне вытворчасці па нанясенні палімернага пакрыцця на металічныя паверхні.

— Міжрэгіянальныя стасункі дазваляюць значна палепшыць работу паміж рэгіёнамі, — адзначыў Уладзімір Дворнік. — Не толькі ў пытаннях гуманітарных, але самае галоўнае — у эканоміцы. Сёння кожная краіна абараняе свайго вытворцу, таму часам з'яўляюцца нейкія эканамічныя перашкоды. Калі мы збіраемся на такім узроўні, як на гэтым форуме, мы знаходзім паразуменне і развязваем вузлы, што перашкаджалі плённаму супрацоўніцтву.

На сустрэчы кіраўнікоў абласцей Беларусі і Украіны ў Гомелі былі падпісаны тры дакументы. Гэта пагадненне аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве паміж Гомельскім аблвыканкамам і Запарожскай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй, мемарандум аб супрацоўніцтве з Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй. Таксама Магілёў і горад Паўднёвае Адэскай вобласці падпісалі дамову аб пабрацімскіх сувязях. Яшчэ некалькі дакументаў, якія датычацца міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, будуць падпісаны ў другі дзень Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

Да таго ж, у гэтыя дні ў Гомелі можна пазнаёміцца з прадукцыяй больш як 140 вытворцаў рэгіёнаў Беларусі і Украіны. На галоўнай плошчы горада над Сожам праходзіць прэзентацыя тэхнікі беларускіх прамысловых гігантаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?