Вы тут

Андрэй Раўкоў: Аптымізацыя — прыярытэт будаўніцтва беларускай арміі


Аптымізацыя баявога і колькаснага складу Узброеных Сіл (УС) з'яўляецца прыярытэтным кірункам будаўніцтва беларускай арміі да 2020 года. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў у час сустрэчы з кіраўнікамі рэспубліканскіх СМІ. Семінар з кіраўнікамі рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі праходзіць на базе 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады ў Асіповічах, перадае БелТА. Прысвечаны ён сучаснаму стану і перспектывам развіцця Узброеных Сіл Беларусі.


«Прыярытэтным кірункам будаўніцтва беларускай арміі да 2020 года з'яўляецца, па-першае, аптымізацыя баявога складу і колькасці Узброеных Сіл. Па-другое, выбарачнае пераўзбраенне войскаў на сучасныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Па-трэцяе, утылізацыя і рэалізацыя незапатрабаваных ва УС узораў узбраення, ваеннай тэхнікі, боепрыпасаў і матэрыяльных сродкаў, аптымізацыя месцаў іх захоўвання, перадача вызваляемых гарадкоў мясцовым органам улады, а таксама захаванне кадравага патэнцыялу і павышэнне ўзроўню ўкамплектаванасці Узброеных Сіл», — сказаў Андрэй Раўкоў.

Пры аптымізацыі баявога і колькаснага складу вялікая ўвага ўдзяляецца павелічэнню колькасці баявога кампанента, удасканаленню арганізацыйна-штатных структур органаў кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў і воінскіх часцей. «За апошнія тры гады колькасць арміі не змянілася і знаходзіцца ў межах, вызначаных кіраўніком дзяржавы, — каля 65 тысяч чалавек. Ра-
зам з гэтым за кошт скарачэння забеспячальнага кампанента нам удалося істотна павялічыць склад і скараціць тэрміны гатоўнасці падраздзяленняў, здольных неадкладна рэагаваць на любыя выклікі і пагрозы ваеннай бяспекі дзяржавы, — адзначыў міністр абароны. — Ідзе пазбаўленне ад дубліруючых і другасных структур. Пры гэтым не дапушчана зніжэння баявых магчымасцяў злучэнняў і воінскіх часцей, а таксама росту сацыяльнай напружанасці ў воінскіх калектывах. Укамплектаванасць сучаснымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі ўжо сёння патрабуе ад салдата вельмі высокай кваліфікацыі, сярэдняй адукацыі ўжо часам недастаткова».

Андрэй Раўкоў адзначыў, што ў сучаснай арміі мяркуецца шырокае выкарыстанне навукаёмістых, у тым ліку ІТ-тэхналогій. «Інтэлектуальны патэнцыял Беларусі велізарны. Шмат у чым ён ствараецца маладымі людзьмі, якія працуюць у сферы інфармацыйных тэхналогій. Праз месяц у ходзе чарговага прызыву будзе сфарміравана на базе Ваеннай акадэміі новае падраздзяленне — рота інфармацыйных тэхналогій. Там будуць праходзіць ваенную службу маладыя людзі, якія маюць вышэйшую тэхнічнае адукацыю па ІТ-спецыяльнасці», — сказаў міністр абароны.

Рота сумесна з падраздзяленнямі Ваеннай акадэміі і іншымі навуковымі і навучальнымі ўстановамі будзе займацца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, спецыяльных і прыкладных праграм. «Пры гэтым маладыя людзі, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам прызываюцца на тэрміновую ваенную службу, змогуць максімальна ўдасканальваць свае прафесійныя навыкі як спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій», — падкрэсліў Андрэй Раўкоў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.