Вы тут

Свята народнай творчасці «Макоша запрашае» прайшло ў Райцы


Акцыя-конкурс «Шалік лёсу», самастойны выраб абярэга і сапраўдная творчая галерэя з творамі народных майстроў карэліцкай зямлі і раённага Дома рамёстваў. Усё гэта адбылося ў Райцаўскім сельскім клубе, дзе зладзілі свята народнай творчасці «Макоша запрашае».


Фота Аксаны ЯНУШ

У гонар славянскай багіні рукадзелля, ці, па-сучаснаму, хэнд-мэйду, умельцы гандлявалі адмысловымі вырабамі, якія здзіўлялі арыгінальнасцю і разнастайнасцю сувеніраў з саломы, ільну, гліны, дрэва...

Госці набылі на памяць дзівосныя рэчы, даведаліся пра гераіню свята і, нарэшце, проста далі адпачынак вачам і душы, апынуўшыся сярод прыгажосці і творчай атмасферы.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Хэнд-мэйд ад багіні Макошы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».