Вы тут

Песню бярыце з сабою...


Навум Гальпяровіч (нар. 1948) — выдатны беларускі паэт, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Скончыў Віцебскі педінстытут. Выдаў шэраг кніг паэзіі, у тым ліку «Сцяжына», «Брама», «Востраў душы», «Струна», «Святло ў акне», «Гэта ўсё для цябе», «Голас і рэха». У розныя гады працаваў у газетах, часопісах, на радыё. Аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. Працяглы час з'яўляецца галоўным дырэктарам замежнага вяшчання Беларускага радыё. Яго творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.

На вершы Н. Гальпяровіча напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, В. Івановым, А. Елісеенкавым.

Сёлета ў краіне шырока адзначаецца 70-гадовы юбілей знакамітага паэта Навума Якаўлевіча Гальпяровіча. Віншуем яго новай песняй.

Вершы — Навум Гальпяровіч, музыка — Яўген Ксяневіч.


Куплет 1:

Апошняе каханне, бы восеньскі туман —

Здаецца, прыйдзе дзень,

і вось яно растане...

Апошняе каханне — спакуслівы падман

Перад сівой зімою,

перад глухім расстаннем.

Прыпеў:

Апошняе каханне — салодкае, як мёд,

Пяшчотнае, як свет, спакуснае да згубы,

Балючае, як рана, танюткае, бы лёд,

І горкае да слёз, як ціхі выгук «любы».

Куплет 2:

Апошняе каханне — апошняя віна,

Апошняе віно, апошняя надзея.

Апошняе каханне — апошняе для нас,

Калі світальны золак на небе заірдзее.

Прыпеў.

Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Загаловак у газеце: АПОШНЯЕ КАХАННЕ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».