Вы тут

Падаткаабкладанне ад кватэраздачы плануюць спрасціць


Налета тых, хто здае ў арэнду жыллё і машына-месцы, могуць вызваліць ад даплаты падатку.

Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах. Новы падыход да арэндадаўцаў прадугледжаны праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, які вынесены на грамадскае абмеркаванне.


Нагадаем, зараз гэтая катэгорыя падаткаплацельшчыкаў выплачвае падаходны падатак у фіксаваных сумах. Пры перавышэнні максімальнай планкі даходаў ад здачы ў арэнду жылля трэба даплачваць падатак па стаўцы 13 %.

У гэтым годзе мяжа такога даходу ад здачы грамадзянам жылых і нежылых памяшканняў, машына-месца складае 6116 рублёў. Пры перавышэнні гэтай «столі» падаткаабкладанне такога даходу ажыццяўляецца па стаўцы падатку ў 13 % на падставе падатковай дэкларацыі. Гэты дакумент трэба падаць у падатковую за гэты год не пазней за 1 сакавіка наступнага года, пасля чаго даплаціць падаходны падатак. У праекце Падатковага кодэкса гэтая норма выключана.

У той жа час законапраект прадугледжвае сітуацыю, калі пэўную даплату ў выпадку такога перавышэння неабходна будзе зрабіць. Калі ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці або тлумачэннях, прадстаўленых па патрабаванні падатковага органа, грамадзянін у якасці крыніц, за кошт якіх была набыта маёмасць, пакажа даходы ад здачы фізічным асобам у арэнду жылых і (або) нежылых памяшканняў, а іх сума будзе большая за дзесяцікратны памер выплачанага за пэўны перыяд падаходнага падатку ў фіксаваных сумах, ён павінен будзе даплаціць падаходны падатак у памеры 10 % ад сумы перавышэння.

Разам з тым спецыялісты падатковай сферы падкрэсліваюць, што пакуль гаворка ідзе аб праекце закона. У выпадку прыняцця гэтай нормы яна будзе прымяняцца ў адносінах да даходаў, якія атрымліваюцца пачынаючы з 2019 года. У дачыненні да даходаў, атрыманых у 2018 годзе, захаваецца дзейны парадак даплаты падатку.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.