Вы тут

Чатыры чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Радашковічамі


Чатыры чалавекі загінулі ў ДТЗ каля Радашковічаў, паведаміў намеснік начальніка УДАІ УУС Мінаблвыканкама Міхаіл Акуліч, піша БЕЛТА.


Пяцёра шпіталізаваныя ў розныя ўстановы аховы здароўя. Як удакладніла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун, сярод пацярпелых два дзіцяці. Яны дастаўленыя ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі. Паўтарагадовае дзіця знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У 10-гадовага дзіцяці адкрыты асколачны пералом галёнкі. Што датычыцца дарослых пацыентаў, дзве жанчыны дастаўленыя ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, трэцяя - у Мінскую абласную бальніцу. У пацярпелых закрытыя і адкрытыя ЧМТ, траўмы канечнасцяў. Медыкі аказваюць усю неабходную дапамогу.

Аварыя адбылася 27 кастрычніка каля 16.30 на 35-м км дарогі Р-28 Мінск - Маладзечна. Сутыкнуліся "Мазда" і "Фольксваген". Па папярэдніх дадзеных, кіроўца "Мазды" выехаў на сустрэчную паласу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».