Вы тут

Які ён, сучасны пакупнік кнігі?


Найбуйнейшае прадпрыемства «Белкніга» вядзе традыцыйны рэйтынг продажаў кніг у галіне сваіх кнігарняў. А іх па ўсёй краіне — амаль 100: у горадзе Мінску і абласцях. Падсумуем некаторыя вынікі першых трох кварталаў 2018 года.


Што найбольш цікавым падалося пакупнікам з таго, што носіць па вытворчасці беларускі характар? У лідарах — «Дзіцячы атлас Беларусі». Прададзена 576 асобнікаў. Кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». На наступным месцы — «Родничок. Хрестоматия для детей младшего возраста». Прададзена 447 асобнікаў. Трэцяе месца — у кнігі «Гэта Беларусь, дзетка!» (416 асобнікаў). Сярод сучасных беларускіх літаратараў у спіс рэйтынгу з 45 назваў кніг беларускай вытворчасці ўваходзяць творы Мікалая Чаргінца, Наталлі Батраковай, Віктара Марціновіча, Міколы Маляўкі, Міколы Чарняўскага, Валеры Гапеева, Міколы Бусько, Алены Васілевіч, Генадзя Аўласенкі, Таццяны Дамаронак, Людмілы Рублеўскай. Іх кнігі пакупнікі «Белкнігі» набывалі ад 35 да 155 экзэмпляраў. Менавіта 155 асобнікаў кнігі Наталлі Батраковай «Бесконечность любви, бесконечность печали» прадала «Белкніга» за студзень — верасень 2019 года.

 А якія ж кнігі, выдадзеныя на беларускай мове, карыстаюцца найбольшым попытам па выніках дзевяці месяцаў работы «Белкнігі»? У лідарах — згаданы «Дзіцячы атлас Беларусі». На другім месцы — «Гэта Беларусь, дзетка!» (Мінск, «Харвест»). На трэцім месцы — «Беларускія казкі», якія выйшлі ў «Парадоксе» (у гэтага выдання знайшлося 268 пакупнікоў). Што цікава, паранейшаму попытам карыстаецца класічная літаратура. У рэйтынгу продажаў — кнігі Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Івана Мележа, Андрэя Мрыя, Паўла Місько. З твораў У. Караткевіча вялікім попытам карыстаюцца «Дзікае паляванне караля Стаха» (прададзена 253 асобнікі), «Каласы пад сярпом тваім» (175), «Чорны замак Альшанскі» (172), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (39).

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.