Вы тут

З павагай да настаўніка


У пачатку лістапада Дом літаратара сустрэне настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры творчай праграмай. У выкананні паэтаў Міхася Пазнякова, Міколы Мятліцкага, Навума Гальпяровіча, Аліны Легастаевай, Ірыны Карнаухавай прагучаць вершы пра Радзіму, пра лепшыя чалавечыя пачуцці. Артысты рыхтуюць песні на словы беларускіх паэтаў.


— Вывучэнне літаратуры ў школе і ў навучальных установах — гэтае пытанне хвалюе Саюз пісьменнікаў і разглядаецца як адно з найбольш актуальных, — распавяла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. — Бо традыцыйна больш грунтоўнае знаёмства з лепшымі творамі айчыннай і замежнай класікі, сучасных пісьменнікаў звязана менавіта са школьнай праграмай.

Цяпер Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі шукае больш творчыя формы вывучэння літаратуры. На думку Алены Стэльмах, гэта важна яшчэ і для таго, каб не страціўся інтарэс да кнігі. У прыватнасці, зараз ідзе працэс перагляду праграм па беларускай літаратуры для вучняў 9—11 класаў. Саюз пісьменнікаў Беларусі гатовы дапамагчы сваімі прапановамі.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.