Вы тут

У Інданезіі разбіўся пасажырскі "Боінг". На борце было больш як 180 чалавек


Пасажырскі самалёт Boeing 737 авіякампаніі Lion Air пацярпеў крушэнне праз некалькі хвілін пасля вылету з Джакарты, паведамляе BBC News са спасылкай на чыноўнікаў Інданезіі.


У міністэрстве транспарту Інданезіі паведамілі, што на борце знаходзіліся 188 чалавек, у тым ліку члены экіпажа. Па іншай інфармацыі, у самалёце ляцелі 189 чалавек: 181 пасажыр, двое пілотаў і шасцёра бортправаднікоў.

Рэйс JT610 вылецеў з Джакарты ў горад Панкалпінанг у 06:20 раніцы па мясцовым часе (у 02:20 па Мінску). Сувязь з лайнерам страцілі праз 13 хвілін пасля ўзлёту, кажуць чыноўнікі. Відавочцы паведамілі, што бачылі, як самалёт упаў у мора ў 11 кіламетрах ад заходняга ўзбярэжжа вострава Ява.

У Яванскім моры выявілі абломкі самалёта, у тым ліку пасажырскія сядзенні, паведамляе Reuters. Апублікаваныя фатаграфіі з меркаванымі абломкамі і асабістымі рэчамі пасажыраў.

meduza.io

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.