Вы тут

Alibaba плануе стварыць першую інтэлектуальную трасу ў Кітаі


Alibaba Group ў правінцыі Чжэцзян створыць першую «разумную» хуткасную магістраль Кітая, заявіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Ху Сяамін, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Новая магістраль будзе распрацавана кампаніямі AliOS, Alibaba Cloud, Alipay, даследчым інстытутам DAMO, картаграфічным сэрвісам «Гаадэ».  Згодна з канцэпцыяй кампаніі Alibaba Group, па «разумнай» шашы змогуць ездзіць звычайныя аўтамабілі, падключаныя да сеткі аўтамабілі і беспілотныя аўтамабілі.  Пры дапамозе ўзаемадзеяння аўтамабіляў і шашы кіроўцы змогуць загадзя даведацца пра стан дарогі.

Цяпер тэхналогія ўзаемадзеяння аўтамабіляў і шашы ўжо ўжываецца ў беспілотных аўтамабілях кампаніі Alibaba, якія шмат разоў былі паспяхова пратэставаны ў Ханчжоу. Акрамя таго, Alibaba сумесна з навукова-даследчым інстытутам дарог Міністэрства транспарту КНР, State Grid, China Unicom, аўтамабілебудаўнічай кампаніяй FAW, Intel Corporation стварылі «Суперсаюз - 2038», накіраваны на далейшую распрацоўку «разумнай» шашы.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.