Вы тут

Нацыянальнай сістэме маніторынгу навакольнага асяроддзя — 25 гадоў


Ва ўмовах моцнага негатыўнага ўплыву чалавечай дзейнасці захаваць навакольнае асяроддзе ў натуральным стане з кожным годам усё цяжэй. Таму для навукоўцаў і тых, хто прымае рашэнні, вельмі важна дакладна ведаць, што ж адбываецца з беларускай прыродай, як на жывёльныі раслінны свет, здароўе людзей уплывае той
ці іншы прамысловы аб'ект. Для гэтага ў 1993 годзе ў Беларусі і была створана Нацыянальная сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя.


— Сістэма маніторынгу дазваляе правесці комплексныя назіранні за кампанентамі навакольнага асяроддзя і негатыўнымі фактарамі, якія ўздзейнічаюць на яго стан, ацаніць узровень іх уплыву, своечасова правесці неабходныя прыродаахоўныя мерапрыемствы і не дапусціць пагаршэння стану наваколля, — расказвае кансультант упраўлення аналітычнай работы, навукі і інфармацыі Мінпрыроды Алена Камінская.

На аснове звестак, атрыманых пры дапамозе маніторынгу, распрацоўваюцца рэкамендацыі для прыняцця эфектыўных экалагічных рашэнняў на ўсіх узроўнях дзяржкіравання, ствараюцца стратэгіі і праграмы як на нацыянальным, так і на рэгіянальным узроўні.

Мінпрыроды, як каардынатар рэалізацыі НСМНА, забяспечвае ўзгодненасць дзеянняў дзяржаўных заказчыкаў і выканаўцаў праграм. Ведамства таксама вызначае галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр НСМНА, куды збіраюцца ўсе даныя. Сёння ён функцыянуе на базе Белгідрамета.

Сучасная НСМНА ўключае 12 відаў маніторынгу стану кампанентаў прыроднага асяроддзя: глебаў, паверхневых і падземных вод, атмасфернага паветра, азонавага слоя, расліннага і жывёльнага свету, лясоў, радыяцыйны, геафізічны, лакальны маніторынг (скіды і выкіды ад прамысловых і іншых аб'ектаў), а таксама комплексны маніторынг экасістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. Збор інфармацыі ажыццяўляецца на 5712 пунктах назірання па ўсёй краіне, сетка якіх пастаянна развіваецца. За пяць гадоў яна вырасла на 1328 пунктаў.

Гэтымі днямі ў Мінску праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею НСМНА. 30 і 31 кастрычніка з вынікамі 25-гадовага функцыянавання сістэмы, яе асноўнымі дасягненнямі пазнаёмяцца ўдзельнікі міжнароднай навуковай канферэнцыі «Маніторынг стану навакольнага асяроддзя ў мэтах устойлівага развіцця. 25 гадоў Нацыянальнай сістэме маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь». У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 200 гасцей, у тым ліку замежных.

Вераніка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Самыя каштоўныя звесткі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.