Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта са 100-годдзем ВЛКСМ


Дарагія сябры!

Паважаныя ветэраны камсамольскага руху!

Прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі!

Сёння мы адзначаем 100-годдзе ВЛКСМ.

Камсамольскі маладзёжны рух, які аб'яднаў мільёны юнакоў і дзяўчат, стаў сімвалам эпохі.

Ён натхняў на працоўныя здзяйсненні і барацьбу за свае ідэалы. Узнімаў баявы дух у бітвах з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Надаваў смеласці і адвагі ў хвіліны прыняцця апошняга рашэння — аддаць жыццё за Радзіму. Дапамагаў аднаўляць гарады і вёскі пасля ваеннай разрухі і абуджаў жаданне жыць, тварыць, ствараць лепшую будучыню для новых пакаленняў.

Гісторыя ВЛКСМ — гэта гісторыя нашага народа. Народа сумленнага, мэтанакіраванага і працавітага. Гэта наша гісторыя.

Мы захавалі яе і будзем працягваць сваімі дастойнымі здзяйсненнямі на карысць Беларусі. Берагчы мір на сваёй зямлі, незалежнасць роднай краіны і наша адзінства.

Шчыра віншую ўсіх са святам.

Жадаю вам здароўя, невычэрпнага натхнення і шчасця.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».