Вы тут

Стартаваў новы сезон праекта "Студэнт БДУ на тыдзень”


Падчас асенніх школьных канікул удзельнікамі праекта стануць больш як 120 старшакласнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Акцыя ахопіць 15 факультетаў: біялагічны, геаграфічны, гістарычны, механіка-матэматычны, філалагічны, фізічны, хімічны, эканамічны, журналістыкі, міжнародных адносін, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, сацыякультурных камунікацый, філасофіі і сацыяльных навук, а таксама Інстытут бізнесу і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава.


На працягу пяці дзён абітурыенты будуць наведваць навучальныя заняткі на розных курсах і спецыяльнасцях, слухаць лекцыі і выконваць практычныя заданні разам са студэнтамі БДУ. Таксама для ўдзельнікаў падрыхтавана інтэлектуальная гульня, накіраваная на знаёмства са студэнцкім і вучэбным жыццём у БДУ.

Штодня ў групе праекта “УКантакце” будуць публікавацца справаздачы, у якіх старшакласнікі падзеляцца ўражаннямі ад універсітэцкага навучальнага дня.

Праект "Студэнт БДУ на тыдзень” праводзіцца з кастрычніка 2016 года. Стартавай пляцоўкай для яго стаў факультэт журналістыкі. За перыяд рэалізацыі ініцыятывы ў ім узялі ўдзел каля 250 школьнікаў, чвэрць з якіх ужо сталі студэнтамі БДУ.

Арганізатарамі праекта выступаюць Студэнцкі саюз і ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.