Вы тут

Дэпутаты Еўрапарламента наведалі Мінск


Дэпутаты Еўрапарламента наведалі беларускую сталіцу. Дэлегацыя правяла ўчора сустрэчу ў ніжняй палаце нашага Нацыянальнага сходу. Падчас яе былі падведзены пэўныя вынікі супрацоўніцтва Еўрапарламента з Беларуссю за апошнія пяць гадоў, а таксама абмеркаваны пункты ўзаемадзеяння ў сённяшнім парадку дня.


Баляслаў ПІРШТУК, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, адзначыў перад сустрэчай: «Пашырэнне і паглыбленне адносін з Еўрапарламентам з'яўляецца нашай прыярытэтнай задачай. У нас шмат агульных мэт і інтарэсаў. Перш за ўсё, узмацненне бяспекі на нашым кантыненце, эканамічны рост, абарона правоў і інтарэсаў нашых грамадзян.

Парламентарый нагадаў пра міжнародныя канферэнцыі, якія прымала наша краіна на працягу гэтага года. У тым ліку звярнуў увагу на пасяджэнне асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая пачынаецца сёння ў Мінску. На думку Баляслава Пірштука, гэта магчымасць больш прадметна і якасна ацаніць падыходы да некаторых пытанняў і знайсці агульныя пункты росту.

«Мы паставілі перад сабой такі прыярытэт — дыверсіфікацыя нашага экспарту. Адзін са стратэгічных напрамкаў — гэта выхад на тэрыторыю Еўрасаюза і павелічэнне нашай долі там», — падкрэсліў намеснік старшыні і дадаў, што беларускі бок хацеў бы бачыць
30 % экспарту ў краінах ЕС.

Богдан ЗДРАЕЎСКІ, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, адзначыў, што Беларусь выконвае свае гарантыі і пазітыўныя зрухі адбываюцца.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».