Вы тут

Румас просіць узяць пад узмоцнены кантроль сітуацыю з цэнамі


На гэтым акцэнтаваў увагу кіраўнік урада Сяргей РУМАС на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за дзевяць месяцаў гэтага года. У цэлым краіна рухаецца ў рамках прагнозных паказчыкаў.


Быў адзначаны рост эканомікі вышэй за запланаваны ўзровень — 103,7 %, пры прагнозе на гэты перыяд 103,3 %. Больш тавараў і паслуг пастаўлена на экспарт. Прычым рост назіраецца па ўсіх групах тавараў. У выніку сальда знешняга гандлю нашай краіны станоўчае — 580 мільёнаў долараў, але яно на 210 мільёнаў долараў меншае, чым у адпаведным перыядзе мінулага года.

"Інфляцыя знаходзіцца ў зададзеных параметрах — 3,7 % да снежня 2017 года пры прагнозе на дзевяць месяцаў не больш за 4,3 %, — адзначыў прэм'ер-міністр. — У верасні адбыўся рэзкі рост +0,8 %, наперадзе яшчэ два месяцы да канца года, таму я прашу міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, усіх кіраўнікоў узяць пад узмоцнены кантроль да канца года сітуацыю з цэнамі".

Забяспечана станоўчая дынаміка рэальных грашовых даходаў насельніцтва. "Як і планавалі, рэспубліканскі бюджэт выконваецца з прафіцытам. У студзені — верасні ён склаў 3,38 мільярда рублёў, ці 3,8 % да ВУП. Гэта дазволіла поўнасцю і ў тэрмін разлічыцца па даўгах. У цэлым вынікі нядрэнныя, але мы бачым, што дынаміка ВУП пачала запавольвацца. У двух рэгіёнах не выкананы ключавыя паказчыкі эфектыўнасці па валавым рэгіянальным прадукце: у Гомельскай і Магілёўскай абласцях", — звярнуў увагу Сяргей Румас. Ён папрасіў кіраўнікоў абласцей у сваіх дакладах сканцэнтравацца на выніках года і мерах, якія дазволяць выканаць паказчыкі.

Складаная сітуацыя склалася ў сельскай гаспадарцы. З-за няпростых умоў вясны і лета істотна не дабралі збожжа і зернебабовых культур. У выніку ў раслінаводстве праселі на 4,1 % да ўзроўню мінулага года. Кіраўнік дзяржавы ўстанавіў тэрмін заканчэння работ па ўборцы — 7 лістапада.

Захоўваюцца нядрэнныя тэмпы росту ў будаўніцтве — 106,7 % да дзевяці месяцаў 2017 года. Адначасова тэмпы росту аб'ёмаў будаўніцтва жылля зніжаюцца — 91,1 %. Таксама ёсць праблемы з выкананнем заданняў па экспарце паслуг.

Сяргей Румас падкрэсліў, што да завяршэння каляндарнага года засталося два месяцы, таму ад Савета Міністраў патрабуюцца аператыўныя меры, каб "расшыць вузкія месцы ў эканамічным развіцці, не парушаючы збалансаванасць эканомікі і забяспечыць выкананне пастаўленых перад урадам задач".

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

Прыватны бізнес выбірае Смілавічы

У гэтым упэўнілася карэспандэнт, наведаўшы пасёлак.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.