Вы тут

Фота на трынаццатую. Як я не стала ветэрынарам


Пах фармаліну. Гукі аперацыйнай. Дрыжыкі і страх. Сабачыя вочы... Я два гады здымала пацыентаў ветэрынарнай клінікі — і зразумела, чаму не змагла стаць ветэрынарам.

Тры гады я вучылася ў Акадэміі ветэрынарнай медыцыны ў Віцебску. Але аднойчы, прыехаўшы пасля летніх вакацый, зразумела, што наўрад ці змагу стаць ветэрынарным лекарам. Сваю першую і адзіную аперацыю запомніла на ўсё жыццё. Нас прывезлі на ферму і сталі паказваць, як кастрыраваць маленькіх парасят. Віск. Пах сена, ежы і біялагічнага матэрыялу. Усе баяцца: і мы, і парасяты. Я пайшла першая — я ж стараста... Праз дзесяць гадоў вырашыла вярнуцца ў мінулае і зрабіць гісторыю пра ветэрынарную клініку. Знайшла Лёшу Саса, з якім вучылася. У яго свая клініка ў Мінску. Гэта сямейны бізнес. Лёша сказаў: «Без праблем, прыязджай!» Ён вельмі змяніўся — у добрым сэнсе. Стаў такім сапраўдным лекарам. Я глядзела на яго і думала: «Адкуль ён ведае, што трэба рабіць? Што трэба закладваць, што трэба рэзаць, што трэба калоць?» А ён проста браў — і прымаў рашэнні. Паміж прыёмам і аперацыямі пыталася Лёшу пра шчасце, мары і жыццё. «Шчасце... Мне нядаўна задавалі такое пытанне. Глабальнага азначэння няма. Сям'я, як бы прыгожа гэта ні гучала, — яна таксама дастае. Нягледзячы на тое, што я вельмі люблю сваю жонку і дачку. Шчасце — гэта мімалётны стан душы.... У нас сёння была скаладаная аперацыя: катэтар «паскакаў» унутр ката. Калі б не было эндаскапіі, была б іншая аперацыя. А так мы залезлі камерай у мачавы пухір, захапілі катэтар і дасталі. Прыгажосць. І настрой палепшыўся».


Таццяна ТКАЧОВА, г. Мінск, Ветэрынарная клініка «Сас Энімал Сэрвіс»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.