Вы тут

Румас: Галоўная задача — павышэнне жыццёвага ўзроўню беларусаў


Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Сяргей Румас, прадстаўляючы 31 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў праграму дзейнасці ўрада на 2018-2020 гады.


Дакумент папярэдне абмяркоўваўся на пасяджэннях усіх камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Пасля даклада кіраўніка ўрада парламентарыі маглі задаць фінальныя пытанні.

Сяргей Румас адзначыў, што ўсе дакументы арыентаваны на адзіныя мэты і прыярытэты. Важна забяспечыць комплекснае выкананне ўсіх палажэнняў, прадугледжаных прынятамі праграмнымі дакументамі. Тут задача не толькі ўрада — павінны быць кансалідаваны намаганні органаў дзяржаўнага кіравання на ўсіх узроўнях.

Праграма, якая прапаноўваецца, адрозніваецца шэрагам падыходаў, на што звярнуў увагу прэм’ер-міністр. Галоўная задача — павышэнне жыццёвага ўзроўню беларусаў. На гэта накіравана пераарыентацыя бюджэтна-падатковай палітыкі на вырашэнне сацыяльных задач і стварэнне стымулаў для развіцця прадпрамальніцкай ініцыятывы, перафармаціраванне рэгіянальнай палітыцы, якая прапаноўвае вырашаць праблему міжрэгіянальнай дэферэнцыяцыі па ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва, і іншыя меры.

У дзесяць топ-задач, як іх ахрэсціў Сяргей Румас, уваходзяць развіццё прадпрымальніцкага асяроддзя і стварэнне камфортных умоў вядзення бізнесу, апераджаючае развіццё сферы паслуг, фарміраванне ІТ-краіны і маштабная лічбавізацыя ўсёй эканомікі, правядзенне эфектыўнай бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыцы, забеспячэнне ўстойліва нізкага ўзроўню інфляцыі, эфектыўнае кіраванне дзяржаўнай уласнасцю, актывізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці, удасканальванне інвестыцыйнай палітыцы, зніжэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і забеспячэнне дастойных умоў жыцця насельніцтва і аплаты працы.

Кіраўнік кабміна коратка спыніўся на асноўных напрамках. Напрыклад, адзначыў, што “неабходна стварыць празрыстае прадказальнае заканадаўства, якое выключае прыняцце залішніх абцяжарванняў і новых бар’ераў для развіцця бізнесу. Сфарміраваць прававое асяроддзе, якое стане для інвестара гарантам стабільнасці работы на нашым рынку”.

Што датычыцца праекта новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, асноўны ўклон у дакуменце зроблены на тое, каб спрасціць падатковае адміністраванне, зрабіць кодэкс простым і зразумелым. Акрамя таго, у ім рэалізаваны і шэрах сістэмных мер, накіраваных на зніжэнне падатковай нагрузкі, што ў сваю чаргу стане дадатковым стымулам для прыцягнення інвестыцый, стварэнне новых працоўных месцаў, рэінвеставанне прыбытку ў развіццё вытворчасці. У гэтым жа напрамку стаіць задача стварыць лепшыя ўмовы для інвестыцый у ЕАЭС.

Гаворачы пра экспарт, Сяргей Румас звярнуў увагу на праблему шырокай прысутнасці на адным рынку. Сярод асноўных задач у гэтай сферы ён адзначыў забеспячэнне да канца пяцілеткі роўнага размеркавання таварных экспартных паставак паміж рынкамі ЕАЭС, ЕС і краін дальняй дугі.

Прэм’ер-міністр падрабязна спыніўся на мерах і задачах у кожнай галіне. Напрыклад, да канца пяцілеткі тэмп экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання павінен вырасці на трэць у параўнанні з 2017-м.


Адказы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Кожны сёмы рубель з расходаў бюджэту будзе накіраваны на абслугоўванне знешняга доўгу

Таццяна Сайганава, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, спытала прэм’ера пра дзярждоўг. Сяргей Румас адказаў, што у гэтам пытанні ёсць некаторыя хвалюючыя моманты: “Калі па 2018 годзе расходы на абслугоўванне дзярждоўга мы прагназуем у памеры 2,3 мільярда рублёў, то ў 2019 годзе гэта сума па разлікам узрасце ўжо амаль да 3 мільярдаў рублёў. Такім чынам, кожны сёмы рубель з расходаў бюджэту будзе накіраваны на абслугоўванне знешняга доўгу. Гэта тыя сродкі, якія дзяржава магла б накіраваць на павелічэнне заработнай планы бюджэтнікам ці на павелічэнне пенсій. Аптымізацыя расходаў і раўнамернае разнясенне выплат па знешнему доўгу — адна з задач, якая стаіць перад міністэрствам фінансаў”

Няпростыя сітуацыі, якія склаліся вакол заводаў у Светлагорску і Брэсце

Алена Анісім, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, нагадала пра няпростыя сітуацыі, якія склаліся вакол заводаў у Светлагорску і Брэсце, дзе жыхары баяцца за сваё здароўе. Сяргей Румас пагадзіўся, што такія буйныя праекты павінны ўзгадняцца з жыхарамі рэгіёнаў. “Але важна разумець, што гэта ж і рашэнне праблемы занятасці для рэгіёнаў. На гэтых прадпрыемствах нашы грамадзяне змогуць атрымаць працоўныя месцы. Улічваючы, што гэта высокатэхналагічныя праекты, яны змогуць атрымліваць дастойную заработную плату”, — заявіў ён.

Уступленне ў Сустветную гандлёвую арганізацыю

Акрамя таго, адказваючы на пытанні, кіраўнік урада падкрэсліў, што плануецца інтэнсіфікаваць перамовы пра ўступленне нашай краіны ў Сустветную гандлёвую арганізацыю і да канца 2019-га іх завяршыць. Тады ўжо ў 2020-м Беларусь змогуць туда прыняць.

Пасля галасавання Андрэй Рыбак, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, траспарце і сувязі, адзначыў для журналістаў, што ў праграме ўрада знаходзіцца “вельмі шмат мэтавых пунктаў для працы ў рэальным сектары нашай эканомікі. Яшчэ мае быць вялікая праца па рэалізацыі напрамкаў — гэта і рэфармаванне кіраўніцтва дзяржсектарам, і актывізацыя інвестыцый. Я думаю, што праз сумесную работу з абноўленым урадам дэпутаты ўнясуць свой уклад у рэалізацыю прадстаўленай праграмы. Тым больш што вопыт такога ўзаемадзеяння ёсць. Нас запрашаюць у рабочыя групы і я думаю, што мы прыўнясем сюды не толькі наш прафесійны вопыт, але і тую інфармацыю, якую мы атрымліваем ад грамадзян і працоўных калектываў”.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.