Вы тут

Студэнты факультэта журналістыкі БДУ ўсклалі кветкі да помніка «Сляды»


Студэнты першага курса факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны патрыётаў, усклалі кветкі да помніка «Сляды» (скульптар А. Анікейчык) у цэнтральным Аляксандраўскім скверы каля Купалаўскага тэатра.


26 кастрычніка 1941 года ў акупаваным Мінску ўпершыню з'явіліся шыбеніцы для мірных грамадзян. Гітлераўцы падрыхтавалі адразу некалькі месцаў для смяротных экзекуцый, сагналі туды вялікую колькасць мінчан дзеля застрашвання. Немцы задумалі ў самым пачатку, у зародку падавіць усялякае супраціўленне. (Больш падрабязна пра гэта можна пачытаць у нарысе «Мінск здрыгануўся ад жаху: 26 кастрычніка 1941 года», змешчаным у кнізе дацэнта кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі БДУ, колішняй супрацоўніцы газеты «Звязда» Таццяны Падаляк «Вайна — самы страшны грэх: маральна-публіцыстычны дослед».)

Гэта было першае публічнае смяротнае пакаранне ў горадзе. Потым у акупаваным Мінску, як і па ўсёй Беларусі, шыбеніцы для патрыётаў сталі з'яўляцца рэгулярна. Але нягледзячы на акупацыю, канцлагеры, гвалт, «вогненныя вёскі», беларускі народ не стаў на калені.

Дар'я ТРАВУЛЬКА, Юлія ЯНОВІЧ (фота), студэнткі І курса факультэта журналістыкі БДУ

Загаловак у газеце: Кветкі для няскораных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?