Вы тут

Ці ёсць альтэрнатыва Мінскаму фармату?


Гэтае пытанне абмяркоўвалі ўдзельнікі дыскусійнай секцыі «Мінскі працэс», якая прайшла ў рамках сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. На секцыі прагучала меркаванне, што Мінскі працэс па вырашэнні праблем ва Украіне неабходны, але ўжо недастатковы.


Адзін з удзельнікаў адзначыў, што з аднаго боку, Мінскі фармат неабходны, але ўжо недастатковы і трэба знаходзіць іншыя пляцоўкі, напрыклад, можна падумаць аб спецыяльнай канферэнцыі па Украіне ў рамках АБСЕ. З другога — ёсць меркаванне, што адыход ад выбранай формы выкліча абвастрэнне праблемы.

Эксперт выдзяліў чатыры асноўныя прычыны канфлікту на Данбасе: геапалітычнае, геаэканамічнае  супрацьстаянне двух блокаў, двухбаковыя расійска-ўкраінскія адносіны і канфлікт унутры самаго ўкраінскага грамадства. Мінскі працэс, на думку спецыяліста, працуе толькі над двума апошнімі праблемамі і не з’яўляецца пляцоўкай для абмеркавання геапалітычнага пытання НАТА і Расіі, а таксама геаэканамічных інтарэсаў ЕС і ЕАЭС.  Без вырашэння гэтага завяршыць Мінскі працэс немагчыма, лічыць удзельнік мерапрыемства.

Спецыялісты адзначаюць, што павялічыць напружанне ў рэгіёне канфлікту можа і будучая прадвыбарчая кампанія на Украіне.

Па словах аднаго з спікераў, заходнія партнёры жывуць наратывамі, якія не маюць нічога агульнага з рэальнай палітыкай Расіі ў адносінах да Украіны. Расійская Федэрацыя, як ніхто іншы, зацікаўлена ў вырашэнні канфлікта: мільёны расіян і ўкраінцаў звязаныя роднаснай сувяззю, Расія нясе страты ад санкцый і прымае бежанцаў з зоны ваенных дзеянняў.

На думку экспертаў, мір на Данбасе можна дасягнуць “развядзеннем сілаў, супыненнем агню і дакументальным зацверджаннем асаблівага статусу гэтага рэгіёну”.

Дыскусійныя сесіі Мюнхенскай канферэнцыі праходзяць у незвычайным для журналістаў рэжыме «Чатэм Хаўса»: карэспандэнты маюць права свабодна карыстацца інфармацыяй, атрыманай ад спікераў, але не могуць раскрываць яго імя.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.