Вы тут

Удзел у 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі возьмуць 8 чалавек


На пашыраным пасяджэнні Бюро Прэзідыума НАН Беларусі быў дадзены ўрачысты старт адзінаццатай Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У гэтым годзе на лядовы кантынент адправяцца восем удзельнікаў: як спецыялісты, якія ўжо пабывалі раней ў Антарктыдзе, так і пачаткоўцы.


На Паўднёвы полюс Зямлі накіроўваюцца нязменны начальнік усіх беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў,  вядучы спецыяліст — намеснік начальніка экспедыцыі Дзмітрый Лукашанец,  інжынер-метэаролаг Сяргей Байкоў,  інжынер-радыёметрыст Уладзіслаў Базылевіч,  інжынер-механік па эксплуатацыі машын і механізмаў Артур Івашка,  урач-хірург Сяргей Сухараў,  інжынер-механік дызель-электрастанцыі Аляксей Хаткевіч і электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання Аляксандр Лянкевіч. Шэсць  членаў экспедыцыі з’яўляюцца супрацоўнікамі НАН Беларусі (Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў, Інстытута фізікі, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах) і Белдзяржуніверсітэта (Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы).

Членаў экспедыцыі чакае нялёгкая праца па будаўніцтве ўласнага дома на берагах Антарктыкі — Беларускай антарктычнай станцыі  "Гара Вячэрняя”. На лядовы кантынент будзе дастаўлена больш як 100 тон грузу: будаўнічых канструкцый, модуляў, матэрыялаў, паліва і іншых неабходных рэчаў для забеспячэння жыццядзейнасці станцыі. Беларускім палярнікам трэба будзе не толькі яго прыняць, правесці ўстаноўку модуляў, забяспечыць іх увод, але і выканаць вялікі комплекс навуковых даследаванняў у адпаведнасці з праграмай. Менавіта для гэтага ў Антарктыду і накіроўваюцца 8 чалавек. Першыя ўдзельнікі экспедыцыі адправяцца ў дальнюю дарогу ўжо 4 і 8 лістапада (5 чалавек). Ім трэба будзе падрыхтаваць станцыю да прыёму расійскага навуковага судна з абсталяваннем і распачаць навуковыя даследаванні ў рамках заданняў дзяржаўнай праграмы па засваенні Антарктыды.

Старшыня Прэзідыуму НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў выказаў упэўненасць, што дзеянні і паслядоўныя крокі беларускага боку будуць у поўнай ступені адзначаны сусветнай антарктычнай супольнасцю, і на мяжы дваццатых гадоў цяперашняга стагоддзя Рэспубліка Беларусь стане паўнапраўным удзельнікам міжнароднага антарктычнага калектыву па даследаванні і выкарыстанні палярных раёнаў Зямлі — атрымае статус Кансультатыўнага   боку Дагавору аб Антарктыцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.