Вы тут

Двум жыхарам сталіцы вынесены прыгавор за афармленне фіктыўных дакументаў


Двум арганізатарам падатковых махінацый праз ілжэструктуры суд вынес прыгавор, паведамляюць у Камітэце дзяржаўнага кантролю.


У сакавіку 2017 года работнікі фінансавай міліцыі Барысава выявілі і спынілі маштабную дзейнасць па афармленні фіктыўных таварасуправаджальных дакументаў, якую разгарнулі двое мінчан ад імя падкантрольных ім ілжэпрадпрымальніцкіх структур. Іх паслугамі ў мэтах ухілення ад выплаты падаткаў на працягу пяці гадоў карысталіся прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі.

Беларускія суб'екты гаспадарання за наяўны разлік і без афармлення таварасуправаджальных дакументаў набывалі ў Расіі тканіну, фурнітуру і да т. п. Для легалізацыі гэтых тавараў у бухгалтарскім уліку выкарыстоўваліся фіктыўныя таварасуправаджальныя дакументы, атрыманыя ад злачыннай групы. Паколькі кошт тавараў істотна завышаўся, гэта дазваляла мінімізаваць падатковую базу і такім чынам сыходзіць ад выплаты падаткаў.

Па выніках аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да службовых асоб прадпрыемстваў-неплацельшчыкаў было заведзена 17 крымінальных спраў па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры). У бюджэт паступіла больш за мільён рублёў падаткаў. Суд Фрунзенскага раёна г. Мінска вынес прыгавор двум жыхарам сталіцы за аказанне садзейнічання камерцыйным фірмам ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Яны прызнаныя вінаватымі па арт. 234 Крымінальнага кодэкса (ілжэпрадпрымальніцтва) і асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».