Вы тут

Дарожнікі да зімы гатовыя


Асноўная ўвага дарожных арганізацый перад пачаткам зімовага перыяду аддаецца падрыхтоўцы вытворчых баз, дарожна-будаўнічай тэхнікі, а таксама процігалалёдным матэрыялам, адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык.


— У гэтым годзе мы ў планавым рэжыме падрыхтавалі 345 тысяч тон пясчана-саляной сумесі, 183,5 тысячы тон тэхнічнай солі і 122 тысячы тон чыстай солі. Акрамя таго, вядзецца нарыхтоўка арганамінеральных сумесяў, якія ў зімовы перыяд выкарыстоўваюцца ў аварыйных выпадках для ямачнага рамонту, — паведаміў прадстаўнік Мінтранса. Для барацьбы з галалёдзіцай будуць прымяняцца традыцыйныя метады.

Таксама ён дадаў, што функцыянуе адзіны кароткі нумар 125 дыспетчарскіх службаў арганізацый дарожнай гаспадаркі. Набраўшы яго ў любым рэгіёне краіны, удзельнікі дарожнага руху могуць паведаміць важную інфармацыю альбо выказаць прэтэнзіі з нагоды дарожных умоў. Калі атрыманая інфармацыя адносіцца да кампетэнцыі дарожных службаў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі, яна не застанецца без увагі і адпаведнага рэагавання. Акрамя таго, пры неабходнасці да вырашэння праблемы будуць прыцягнутыя іншыя экстранныя і аварыйныя службы.

Пры цяперашнім надвор'і, калі адбываюцца рэзкія змены тэмпературнага рэжыму, асабліва востра паўстае пытанне бяспекі. Адлігі і замаразкі, якія мяняюцца, аказваюць кардынальны ўплыў не толькі на стан праезнай часткі, але і на сам транспартны сродак.

Некалькі слоў для пешаходаў, бо ім таксама пагражае небяспека на слізкай дарозе. Набліжаючыся да краю праезнай часткі, варта звярнуць увагу на стан бардзюрнага каменю — ён можа быць абледзянелы. Асабліва варта быць пільнымі ў дварах — лавіруючы паміж прыпаркаванымі аўтамабілямі, можна паслізнуцца і трапіць пад колы.

А вось снег з мінскіх вуліц гэтай зімой будуць вывозіць на дзесяць пляцовак. Таксама арганізуюць работу снегаплавільнага пункта, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ўтрыманні аб'ектаў добраўпарадкавання ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Алег Лукашэнка.

Тэхналогію, якая дазволіць мінімізаваць уздзеянне процігалалёдных сумесяў на зялёныя насаджэнні ўздоўж гарадскіх вуліц, плануюць выкарыстоўваць у Мінску. Як адзначыў Алег Лукашэнка, «Гаррамаўтадар» глыбока заклапочаны праблемамі экалагічнай абстаноўкі сталіцы, якія звязаныя з хваробамі і гібеллю дрэў уздоўж магістральных вуліц. Таму ў гэтым годзе аб'яднанне наладзіла супрацоўніцтва з Інстытутам мікрабіялогіі НАН Беларусі ў рамках праграмы «Інавацыйныя біятэхналогіі — 2020».

У выніку супрацоўніцтва распрацавана і будзе ўкараняцца тэхналогія прымянення мікробных угнаенняў на аснове солеўстойлівых, азотфіксуючых мікраарганізмаў, якая дапаможа справіцца з наступствамі забруджвання гарадскіх глебаў хлорыстым натрыем. Тэхналогія павысіць захаванасць драўняна-хмызняковых раслін уздоўж гарадскіх вуліц.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».