Вы тут

Ігар Яўсееў: Выезд на месца дазваляе ацаніць сітуацыю


Крыху больш як год Ігар Яўсееў займае пасаду памочніка Прэзідэнта — інспектара па Мінскай вобласці. За гэты тэрмін Ігар Уладзіміравіч выслухаў падчас правядзення асабістых прыёмаў 50 грамадзян. На чарговую сустрэчу ў Беразіно прыйшло пяць заяўнікаў, у тым ліку і з суседніх раёнаў. У асноўным людзей хвалявалі праблемы зямельных узаемаадносін.


Жыхарка сталіцы Ірына Віктараўна прыйшла ад імя сваёй маці — члена садовага таварыства «Верас-91», што знаходзіцца ў Лагойскім раёне. Справа ў тым, што суседка самавольна захапіла частку зямлі, якая належыць жанчыне. Па рашэнні суда Лагойскі райвыканкам сумесна з праўленнем таварыства павінны вызначыць межы ўчастка згодна з генеральным планам. Але пытанне да гэтага часу не вырашана. Як сцвярджала заяўніца, члены садовага таварыства на гэта не пойдуць, паколькі такія крокі патрабуюць дадатковых грашовых затрат. Акрамя таго, яна ў 2017 годзе за асабістыя сродкі зрабіла карэкціроўку фрагмента генплана. Але дакумент не лічыцца сапраўдным.

Начальнік упраўлення землеўпарадкавання Лагойскага райвыканкама Ілья Дашкевіч растлумачыў, што пытанне неабходна вынесці на абмеркаванне агульнага сходу членаў садовага таварыства. Яны і прымуць рашэнне: праводзіць або не карэкціроўку. Пасяджэнне было прызначана на 10 кастрычніка, але не ўдалося сабраць кворум.

— Карэкціроўку можна зрабіць за кошт зямель агульнага карыстання. Ды супраць гэтага таварыства і ўласнік сумежнага ўчастка. Я згодна, таму што ўсё надакучыла, хочацца хутчэй вырашыць праблему, — кажа заяўніца.

— Магчыма, мы ў рабочым парадку выедзем на месца, збяром вас, кіраўніка садовага таварыства, землеўпарадкавальную службу, спецыялістаў і, выслухаўшы ўсе зацікаўленыя бакі, прымем калегіяльнае рашэнне, каб нарэшце паставіць кропку ў гэтай сітуацыі. Акрамя таго, я вывучу дакументы дадаткова, — супакоіў жанчыну Ігар Яўсееў.

Браты Рудзько з Салігорскага раёна — фермеры. Яны паскардзіліся на кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі, якое загадала задыскаваць іх поле, дзе была пасаджана бульба. Фермеры патрабавалі, каб сельгасарганізацыя кампенсавала ім панесеныя ў выніку страты.

Начальнік аддзела землеўпарадкавання Салігорскага райвыканкама Ірына Навумчык сцвярджала, што фермераў папярэджвалі, каб не засявалі поле, паколькі яно неабходна гаспадарцы для сваіх мэт. Узамен ім выдзелілі іншы ўчастак. Аднак браты не згадзіліся.

На думку Ігара Яўсеева, ім неабходна выдзеліць столькі зямлі, колькі патрабуецца для абслугоўвання сялянскай фермерскай гаспадаркі. «Пра тое, што мужчыны любяць зямлю і добрасумленна на ёй працуюць, сведчаць іх мазолістыя рукі. Такіх гаспадароў трэба падтрымліваць», — лічыць Ігар Уладзіміравіч.

Сяргей Аляксандравіч, жыхар раёна, ужо каторы год канфліктуе з суседзямі. А каменем спатыкнення стала дубліруючая агароджа, якую яны нібыта ўшчыльную паставілі да яго плота. Цяпер, па словах заяўніка, ён не можа ні пафарбаваць яго, ні падрамантаваць. Але, па заключэнні спецыялістаў аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, адваротны бок нічога не парушыў. Гэтыя нормы, паводле заканадаўства, не рэгламентуюцца. Разам з тым мужчына працягвае шукаць шляхі, як паставіць на месца суседзяў. Відэасюжэт пра гэтую няпростую сітуацыю паказалі падчас прыёму. Як сцвярджаюць суседзі, яны вымушаны былі адгарадзіцца ад скандальнага мужчыны. Шмат гадоў ён не дае ім спакойна жыць, паставіў відэарэгістратары, каб назіраць за чужым жыццём, устанавіў петлі з вяроўкі на сваім плоце, каб лавіць суседскіх жывёл. Ледзьве ўдалося выратаваць хатняга любімца — сабаку, які трапіў у гэтую пастку. Акрамя таго, дом Сяргея Аляксандравіча «ўпрыгожаны» выявай Бабы Ягі, чорнымі крыжамі. Жудасна, так і хочацца адгарадзіцца ад такога відовішча не проста плотам, а высокай сцяной.

Суд вынес рашэнне не на карысць Сяргея Аляксандравіча. «Адзінае, што я магу, гэта ўзяць сітуацыю пад кантроль», — запэўніў Ігар Уладзіміравіч.

Муж Іны Мікалаеўны, таксама мясцовай жыхаркі, загінуў на вытворчасці, з ім яны былі зарэгістраваны па розных адрасах. Таму ёй не выдаюць даведку аб сумесным пражыванні, неабходную для атрымання дапамогі з прычыны страты карміцеля.

— Я разумею, што цяпер галоўнае — дачакацца экспертызы. А я са свайго боку зраблю запыт у адпаведныя арганізацыі, у інспекцыю па працы і вазьму пытанне на асабісты кантроль, — паабяцаў памочнік Прэзідэнта.

— Выезд на месца дазваляе ацаніць сітуацыю, выслухаць абодва бакі і прыняць рашэнне. Ёсць пытанні, якія, на першы погляд, здаюцца нязначнымі і могуць быць вырашаны на мясцовым узроўні. Але, калі чалавек звяртаецца ў вышэйшыя інстанцыі, то для яго яны жыццёва важныя, — сказаў пасля прыёму грамадзян Ігар Яўсееў. — Кіраўнік дзяржавы нацэльвае нас, каб зняць праблему, якой бы дробязнай яна ні была. Найбольш нараканняў на якасць дарог. Гэтае пытанне на кантролі кіраўніцтва Мінаблвыканкама. Цяпер выдзелена значна больш грошай, чым у мінулыя гады, на іх уладкаванне ў Мінскім раёне і вобласці. Цягам часу дарогі будуць толькі паляпшацца, адпавядаць усім патрабаванням.

Ігар Яўсееў не толькі прыняў грамадзян, але азнаёміўся з ходам палявых работ у раёне, наведаў сельгасарганізацыі. «Мне прыемна, што на Міншчыне ўсё ідзе ў планавым парадку, да сёмага лістапада будзе ўбрана кукуруза на зерне, цукровыя буракі. Актыўна вывозіцца арганіка на палі, ідзе ворыва, закуплены магутныя трактары беларускай вытворчасці з неабходным абсталяваннем да іх, што дае свае вынікі», — адзначыў Ігар Яўсееў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Не бывае дробязных пытанняў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».