Вы тут

Рэктар Акадэміі кіравання анансаваў змены ў працэсе паступлення


Адно з новаўвядзенняў правілаў прыёму на будучы год — абавязковая прафесійная гутарка. Таксама ў Акадэміі рыхтуюць праект Указа Прэзідэнта з новай рэдакцыяй статута, які дазволіць навучальнай установе прапанаваць варыятыўны характар падрыхтоўкі спецыялістаў.


Аб яго прынцыпах расказаў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Генадзь Пальчык:

— У Акадэміі кіравання ўжо была практыка, калі набор у спецыялізаваныя групы ажыццяўляўся са старшакурснікаў іншых універсітэтаў. Гэтыя групы навучаліся па спецыяльных адукацыйных планах, праграмах. Навучэнцы атрымлівалі практыкаарыентаваную фундаментальную адукацыю ў сферы, у якой планавалі працаваць. Падрыхтоўка суддзяў — гэта адно, супрацоўнікаў следчага камітэта — зусім іншае. Цяпер мы гаворым аб фарміраванні груп, якія ўжо на першай ступені адукацыі практыкаарыентаваныя на спецыфіку прававой работы ў пэўным дзяржаўным органе. Разглядаем як перспектыву магчымасць навучання ў Акадэміі кіравання па скарочаным курсе выпускнікоў спецыялізаваных каледжаў. Акадэмія кіравання прапаноўвае такі варыянт для тых выпускнікоў, якія гатовы праявіць свае кіраўніцкія навыкі.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Варыятыўнасць адукацыі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.