Вы тут

У БДУ стартаваў чэмпіянат па праграмаванні сярод ВНУ Беларусі і Балтыі


Удзельнікамі чвэрцьфінальных спаборніцтваў стануць 45 студэнцкіх каманд з Беларусі, Латвіі, Літвы і Калінінградскай вобласці. Нашу краіну прадстаўляюць 26 зборных з 12 устаноў вышэйшай адукацыі: БДУ, БДУІР, БДТУ, БелДУТ, БНТУ, БрДУ імя А.С. Пушкіна, БРУ, ГрДУ імя Янкі Купалы і іншых. У ліку замежных удзельнікаў — студэнты Балтыйскага Федэральнага універсітэта імя Імануіла Канта, Вільнюскага ўніверсітэта, Вільнюскага тэхнічнага універсітэта Гедыміна, Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта, Латвійскага ўніверсітэта і іншых.


Праграмістам трэба будзе за пяць гадзін вырашыць 12 алгарытмічных задач. Каманда працуе за адным камп’ютарам. Пераможа тая зборная, якая рашыла найбольшую колькасць задач за найменшы час. Сачыць за ходам спаборніцтваў можна ў рэжыме рэальнага часу на экранах, усталяваных у холах Галоўнага корпуса БДУ.

Па выніках чвэрцьфінальнага адбору будуць вызначаныя пераможцы. Яны атрымаюць права ўдзельнічаць у паўфінале чэмпіянату ў снежні гэтага года ў Санкт-Пецярбургу. А фінал сусветнага першынства пройдзе ў г. Порту (Партугалія) у красавіку 2019 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.