Вы тут

Палігон «Трасцянецкі» напаўняецца ў пяць разоў хутчэй, чым запраектавана


Паводле звестак спецыялістаў, адзіны палігон для камунальных адходаў сталіцы «Трасцянецкі» напаўняецца ў пяць разоў хутчэй, чым было запраектавана. Гэта значыць, што ўжо праз некалькі гадоў, калі не зрабіць канкрэтных захадаў, Мінск можа сутыкнуцца з сур'ёзнымі наступствамі.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

— Перапрацоўка не выратоўвае нас ад праблемы, — гаворыць Наталля Блышчык. — Гэта дзейнасць — усяго толькі трэцяя ступень у пірамідзе эфектыўнасці абыходжання з адходамі пасля прадухілення ўтварэння і паўторнага выкарыстання. Таму трэба звяртаць больш увагі на скарачэнне тавараў, якія не перапрацоўваюцца або з'яўляюцца аднаразовымі, што адпаведна прывядзе да скарачэння і колькасці адходаў.

Але пакуль у гэтай галіне ў Беларусі няма заканадаўчых актаў, якія б рэгулявалі вытворчасць пластыкаў. Таму, напрыклад, вытворцы тавараў з полістыролу (які амаль не перапрацоўваецца) і поліэтыленцэрэфталату (добра перапрацоўваецца) знаходзяцца ў аднолькавых умовах.

— Нам неабходна зменшыць колькасць утварэння адходаў, скараціць вытворчасць тавараў, якія немагчыма перапрацаваць, а бізнесу глядзець у бок прапановы людзям безадходных альтэрнатыў, — упэўнена суразмоўніца.

Фота Максіма ШАСТАКОВА

З гэтым згодныя і ў Мінпрыроды. Прыродаахоўнае ведамства некаторы час таму выступала з прапановай эканамічнага стымулявання вытворцаў і пастаўшчыкоў тавараў з матэрыялаў, якія могуць паўторна перапрацоўвацца. Па словах Вольгі Сазонавай, Мінпрыроды будзе і далей працаваць над тым, каб у краіне ўкараняліся малаадходныя тэхналогіі, у тым ліку стымулявалася выкарыстанне шматзваротнай упакоўкі.

Вераніка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Нуль адходаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.