Вы тут

Цяплічную плёнку — на гранулы


Як прыватнае прадпрыемства вырашае экалагічную праблему раёна, і не толькі свайго

Століншчына вядомая ў краіне вырошчваннем агуркоў, памідораў ды іншай агародніны. Сотні гектараў зямлі занятыя пад цяпліцы. А яшчэ нейкі дзясятак гадоў таму вялікай праблемай была плёнка, якую гаспадары цяпліц штогод тонамі выкідалі альбо складавалі. Нярэдка гэты шкодны сінтэтычны прадукт спальвалі, атручваючы паветра ў наваколлі. Аднойчы ў раёне праходзіла нават рэспубліканская нарада, на якой вырашалі, як утылізаваць плёнку.


Цяпер гэтай праблемы не існуе. Прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Столін-Перапрацоўка плёнкі» мае ярка выражаны экалагічны кірунак. Завод ператварае шкодныя адходы ў новую прадукцыю. Стварыў завод у гарпасёлку Рэчыца столінскі прадпрымальнік Аляксандр ДЗЕРАВЕНКА з групай аднадумцаў. На падставе рашэння выканкама ім прадалі былую вытворчую базу райсельгастэхнікі. Вядома, давялося рамантаваць памяшканні, даводзіць да ладу цэхі, каб потым паставіць станкі. І вось цяпер абсталяванне задзейнічана на поўную магутнасць. А на прадпрыемстве зараз працуе каля 60 чалавек. Завод існуе ўжо пяты год.

Калі ён быў яшчэ на стадыі станаўлення, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама выдзеліла пазыку пад стварэнне рабочых месцаў.

— Атрымалі тады 450 мільёнаў рублёў, — гаворыць Аляксандр Дзеравенка. — Хоць і невялікія былі грошы, але на той час дапамога выглядала вельмі своечасовай. З той пазыкай даўно разлічыліся, але з людзьмі сацыяльна ўразлівых катэгорый працягваем працаваць і цяпер. На прадпрыемстве маюць рабочыя месцы некалькі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Завод працуе кругласутачна, без выхадных і святочных дзён. За суткі перапрацоўваецца ад трох да чатырох тон сыравіны. Цяпер прадпрыемства мае дагаворы больш чым з трыма сотнямі пастаўшчыкоў сыравіны. Плёнку і іншы пластык вязуць у Рэчыцу не толькі з Брэстчыны, але і з усіх абласцей Беларусі. Большая частка гатовай прадукцыі — гранулы — накіроўваецца ў Расію. Рэчыцкі смеццеперапрацоўчы завод — прадпрыемства з поўным цыклам вытворчасці. Сыравіну тут перабіраюць, сартуюць, потым мыюць у спецыяльных машынах, пасля гэтага пускаюць у станкі, якія выпрацоўваюць гранулы — сыравіну для іншай вытворчасці, каб пазней яна ператварылася ў карысную прадукцыю.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».