Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень будзе дынамічны і паспяховы ў многіх галінах, хоць незадаволенасць сабой не дазволіць спазнаць радасць ад поспеху. Вы занадта патрабавальныя да сябе, будзьце больш паблажлівыя. Далёкая паездка станецца вельмі ўдалай. Звярніце ўвагу на бухгалтарскія дакументы: усе варта прывесці ў парадак. Можна разлічваць на разумную дапамогу і падтрымку калег. Выхадныя прысвяціце сабе.

ЦЯЛЕЦ. Панядзелак абяцае стаць днём адкрыцця — нечаканага і перспектыўнага як для прафесійнага, так і для асабістага жыцця. У дзелавых кантактах з партнёрамі праявіце асцярожнасць, ёсць верагоднасць падману або нядобрасумленнага стаўлення да спраў, асабліва ў аўторак. У выхадныя забудзьцеся пра ўсе справы і прысвяціце вольны час сабе.

БЛІЗНЯТЫ. Не спыняйцеся на дасягнутым, смела штурмуйце чарговы ўзровень — зараз вам усё пад сілу. У сераду не варта адмаўляцца ад запрашэння сяброў або ад шумнай вечарынкі, вы даведаецеся шмат новага і карыснага для сябе і весела праведзяце час. У пятніцу даверцеся парадам сяброў, яны адкрыюць вам вочы і дапамогуць разглядзець праблему, якая наспявае.

РАК. На гэтым тыдні разумна не ўзвальваць увесь груз клопатаў на сябе, а звярнуцца па дапамогу да калег: вы робіце агульную справу і разам даможацеся найлепшых вынікаў. Панядзелак можа стаць днём, калі ўвасабляюцца жаданні і задумы. Поспех у дзелавой сферы будзе залежаць ад вашых камунікатыўных здольнасцяў і ўмення выкарыстоўваць сувязі і знаёмствы. У аўторак не варта давяраць новым людзям, бо яны могуць уцягнуць вас у авантуру. У сераду справіцеся з работай у належны тэрмін. У чацвер і пятніцу можна будзе падумаць пра планы на выхадныя.

ЛЕЎ. Груз праблемы, які застаўся з мінулага тыдня, здолееце скінуць ужо да серады і будзеце гатовы да вырашэння новых задач. Серада — напружаны, але канструктыўны дзень. У чацвер будзьце цярплівыя і не адпрэчвайце прапаноў дапамогі. У пятніцу пазбягайце двайной гульні: ваша работа на два фронты не выкліча захаплення ў начальства. На выхадныя вас можа паглынуць работа: не паддавайцеся — права на адпачынак яшчэ ніхто не адмяняў.

ДЗЕВА. Варта аддаць увагу самаацэнцы: у бізнесе няма месца комплексам. Разлічвайце толькі на сябе і ўласнае ўменне спакойна дамаўляцца з апанентамі. Чацвер можа стацца неспрыяльным днём, калі з-за прыкрай выпадковасці бурацца планы. Не прымайце тое, што здарылася блізка да сэрца, у пятніцу зразумееце, што ўсе змены да лепшага, а ў выхадныя вас азораць новыя ідэі.

ШАЛІ. Варта пашырыць круг дзелавых знаёмстваў, знайсці новых партнёраў — час нешта мяняць у звыклым укладзе. У пятніцу лепш загадзя прадумаць, што вы ў сілах зрабіць самастойна, а для чаго спатрэбіцца дапамога збоку — пажадана загадзя заручыцца падтрымкай калег і ўдала стартаваць на наступным тыдні.

СКАРПІЁН. Тыдзень пройдзе без асаблівага напружання: звыклы рытм, знаёмыя клопаты і абавязкі. Але, магчыма, да вас паступіць выгадная прапанова, і тады спатрэбіцца выкласціся па поўнай праграме, каб не выпусціць шанц. У панядзелак удалыя будуць дзелавыя сустрэчы, неабходная інфармацыя сама ідзе да вас у рукі. У аўторак і сераду старайцеся пазбягаць прамых рашэнняў, вашымі памочнікамі будуць дыпламатычнасць і гатоўнасць да кампрамісу. Толькі прыязнасць і здаровы прагматызм дапаможа вырашыць усе праблемы.

СТРАЛЕЦ. Тыдзень будзе напружаны, але плённы. Суровасць і прынцыповасць — зусім не тыя якасці, якія варта выкарыстоўваць у абставінах, што склаліся. Вучыцеся не толькі слухаць, але і чуць, не паддавайцеся імпульсіўнаму парыву, каб потым не шкадаваць аб дапушчаных промахах. Верагоднасць знайсці новае прымяненне сабе вельмі вялікая ў аўторак і ў сераду. У чацвер лепш не пярэчыць начальству.

КАЗЯРОГ. З самага пачатку тыдня вы апыняцеся ў віры разнастайных спраў. Сачыце за сваім здароўем, каб нішто не перашкодзіла дзелавому поспеху. Чацвер можа аказацца самым напружаным днём тыдня — як па колькасці спраў, так і па іх важнасці. У канцы тыдня будзе што адзначыць з калегамі. Калі вы не стаміліся ад зносін, можна разам правесці і выхадны: загартаваць камандны дух.

ВАДАЛІЎ. Галоўнае — выбраць правільную стратэгію і тактыку і не разменьвацца па дробязях. Не выпусціце магчымасць бліснуць эрудыцыяй і яснасцю розуму. У сераду наведайце спартыўны клуб, трэба быць у добрай форме. У чацвер абнавіце гардэроб. Пры ўдалым збегу абставін здабудзеце новыя сувязі з патрэбнымі людзьмі. У выхадныя хутчэй за ўсё давядзецца папрацаваць: не саромейцеся патрабаваць аплату звышурочных.

РЫБЫ. Засяродзьцеся на вырашэнні першачарговых задач, бо з усімі справамі адразу не справіцеся. Будзьце нетаропкія і ўважлівыя. У аўторак пастарайцеся пазбягаць адкрытага супрацьстаяння. Не выключана, што перапыняцца вашы адносіны з кімсьці, але неўзабаве абрасцяце новымі карыснымі знаёмствамі. Чацвер і пятніца — дні, спрыяльныя для дзейнасці, якая патрабуе адказнасці і ўвагі, засяроджанасці і дысцыпліны.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.