Вы тут

«Беларусь 3» ладзіць рэтраспектыву дзіцячага «Еўрабачання»


Напярэдадні 16-га міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне», які, нагадаем, другі раз у гісторыі прымае наша краіна, тэлеканал «Беларусь 3» ладзіць своеасаблівую рэтраспектыву папярэдніх конкурсаў.


Ужо з 5 лістапада ў вячэрнім эфіры па буднях гледачы змогуць успомніць, як праходзіў нацыянальны адбор на дзіцячы конкурс пачынаючы з 2004 года, і наноў пачуць пераможнае «О-а-о» Ксеніі Сітнік (2005 год), «З сябрамі» Аляксея Жыгалковіча (2007) або прыгадаць «Чароўнага трусіка» Юрыя Дземідовіча, які ўзарваў інтэрнэт у 2009-м і стаў, магчыма, адным з самых незвычайных і запамінальных беларускіх удзельнікаў. Чаму адлік вядзецца не з 2003 года, калі Беларусь дэбютавала на дзіцячым «Еўрабачанні» і быў, уласна, заснаваны сам конкурс? Бо першую нашу прадстаўніцу Вольгу Сацюк, якой на той час было 10 гадоў, выбіралі іншым чынам — як пераможцу нацыянальнага конкурсу юных талентаў «Сузор'е надзей». Дэбют, між іншым, атрымаўся вельмі неблагі — ураджэнка Кобрына заняла 4-е месца сярод 16 удзельнікаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.