Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Мы набылі заапарк»

ТБ3, 6 лістапада

Сямейства Мі на апошнія грошы набыло стары і амаль закінуты правінцыйны заапарк, каб выратаваць яго насельнікаў ад гібелі. Але каб утаймаваць дзве сотні экзатычных жывёл, адрэстаўраваць і зноў адкрыць для наведвальнікаў заапарк, дарослым і дзецям давядзецца добра папацець. Зрэшты, паколькі гэта сямейная камедыя (між іншым, заснаваная на рэальнай гісторыі!), то скончыцца ўсё добра.


«Чалавек-мурашка»

«Беларусь 2», 7 лістапада

Герой чарговага кінакомікса ад кампаніі Mаrvеl — махляр Скот Лэнг, які выпадкова атрымлівае шанц змяніць сваё жыццё. Дзякуючы звыштэхналагічнаму касцюму ён можа памяншацца ў памерах, валодаючы пры гэтым надзвычайнай фізічнай сілай. Цяпер ён мусіць стаць супергероем і дапамагчы свайму настаўніку доктару Хэнку Піму захаваць у сакрэце гэту распрацоўку ад пагроз новага пакалення... Крытыкі, дарэчы, называюць гэты фільм самым смешным, але адначасова і самым слабым у кінасусвеце Mаrvеl.


«Сабачае сэрца»

«Беларусь 3», 7 і 9 лістапада

Масква, 1924 год. Слынны хірург, прафесар Праабражэнскі, праводзячы даследаванні па магчымасцях чалавечага арганізма, перасаджвае гіпофіз і семявыя залозы донара — алкаголіка і дэбашыра Кліма Чугункіна, які загінуў у п'янай бойцы, сабаку Шарыку. Вынікі аперацыі пераўзышлі чаканні: Шарык страціў поўсць, стаў на ногі, пачаў размаўляць і нават... уладкаваўся на працу ў аддзел ачысткі горада ад бадзяжных жывёл. Але персанаж, які атрымаўся з былога сабакі, ператварыў жыццё прафесара ў суцэльнае пекла.


«Паласаты рэйс»

АНТ, 9 лістапада

Ён — Алег Пятровіч, сур'ёзны старшы памочнік капітана на сухагрузе «Яўген Анегін», яна — буфетчыца Марыяна, трохі шалапутная, але добрая і разам з тым упартая пляменніца капітана, яны — «група ў паласатых купальніках», альбо папросту тыгры і леў. Уся гэта кампанія плыве на адным караблі з невядомай трапічнай краіны ў Адэсу. І магчыма, не было б у падарожжы ні рамантыкі, ні эксцэнтрычнай камедыі, але ў справу ўступае шкадлівы шымпанзэ...


«Выхаванне і выгул сабак і мужчын»

«Беларусь 1», 10 і 11 лістапада

Ветэрынар Соня вельмі любіць сваіх падапечных, аднак у стасунках з людзьмі, асабліва з мужчынамі, «зашпільваецца на ўсе гузікі». Пасля звальнення з ветклінікі яна падпрацоўвае выгулам чужых сабак. Спартсмен Арцём, які аднаўляецца пасля сур'ёзнай траўмы, робіць стратэгічную памылку: дорыць сваёй нявесце шчанюка, але тая выстаўляе каханага за дзверы, і цяпер дзяўчыны ў яго няма, затое ёсць сабака, з якім штодня трэба гуляць. Ці ж дзіўна, што аднойчы шляхі гэтых дваіх перасякаюцца?

Загаловак у газеце: Пра жывёл і не толькі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».