Вы тут

Раённы выязны Дзень Савета прайшоў на базе Антонаўскага сельсавета


Раённы выязны Дзень Савета прайшоў на базе Антонаўскага сельсавета. Яго ўдзельнікі пабывалі ў некалькіх населеных пунктах, на сацыяльных аб'ектах, азнаёміліся з работай па ўключэнні зямель, якія не выкарыстоўваюцца насельніцтвам, у сельскагаспадарчы абарот. У рамках семінара кіраўніцтва раёна сустрэлася з насельніцтвам, а таксама ўдзельнікі Дня Савета прысутнічалі на мітынгу ў аграгарадку Дужаўка, прысвечаным 75-годдзю вызвалення гэтай тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прынялі ўдзел у пасадцы яблыневага саду ў памяць пра падзеі восені 1943 года. Аб гэтым паведамляе Чавуская раённая газета «Іскра».


Фота chausynews.by

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў знаходзіліся пытанні работы грамадскага пункта аховы парадку і грамадскіх фарміраванняў па прафілактыцы правапарушэнняў, п'янства і сямейна-бытавых злачынстваў, разглядаліся і перспектывы развіцця фізкультуры, спорту і турызму на тэрыторыі Антонаўскага сельсавета.

Старшыня мясцовага сельвыканкама Дзмітрый Ільін паведаміў, што сёлета правялі 12 пасяджэнняў Савета грамадскага пункта аховы правапарадку, тры з якіх — у межах сельскіх сходаў. Па выніках работы гэтых саветаў працаўладкавалі шэсць чалавек, пяцёра прайшлі курс лячэння ад алкагольнай залежнасці, траіх рэкамендавалі накіраваць у ЛПП.

Ён расказаў таксама пра работу з абавязанымі, якія згодна з Дэкрэтам № 18 павінны кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні; з грамадзянамі, якія злоўжываюць спіртным; сем'ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Дарэчы, злачынствы і правапарушэнні жыхарамі сельсавета здзяйсняюцца ў пераважнай большасці выпадкаў падшафэ, таму галоўная задача — узмацніць работу па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, п'янства і алкагалізму.

Між іншым, насельніцтва сельсавета актыўна далучаецца да заняткаў фізкультурай і спортам.

У вольны час, па вечарах і выхадных, моладзь актыўна гуляе ў валейбол, футбол і настольны тэніс, наведвае трэнажорную залу, а летам займаецца на адкрытых спортпляцоўках. Сельскія жыхары прыцягваюцца да ўдзелу ў раённых спартыўна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца на працягу года.

З выездам на месца адбылася сустрэча з жыхарамі і старастам вёскі Галочава, якія скарысталіся магчымасцю задаць шэраг пытанняў старшыні райвыканкама Сяргею Драздоўскаму і старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатолю Мацюліну па праблемах жыццезабеспячэння насельніцтва. У аграгарадку Антонаўка кіраўніцтва раёна азнаёмілася з асартыментам прадукцыі магазіна Чавускага райспажыўтаварыства, умовамі знаходжання малых у дзіцячым садку і работай сельвыканкама.

У аграгарадку Дужаўка пасля ўдзелу ў мітынгу і закладцы яблыневага саду разам з вучнямі і педагогамі вучэбна-вытворчага камбіната, а таксама мясцовымі жыхарамі, удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з работай ФАПа, бібліятэкі, клуба, дзе і адбылося падвядзенне вынікаў. Кіраўнікам і прадстаўнікам раённых службаў было ўказана на недахопы ў рабоце па падрыхтоўцы Дня Савета, вызначаны тэрміны для іх ліквідацыі, таксама быў дадзены шэраг даручэнняў па выніках наведвання сацыяльных аб'ектаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.