Вы тут

Сёння адкрыецца 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»


Сёння ў кінатэатры «Масква» адкрыецца 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», што пройдзе пад слоганам «Пазнаючы белы свет» з прысвячэннем рэжысёру Кіры Муратавай. Госці пройдуць па чырвонай дывановай дарожцы, звернуцца да чвэрці стагоддзя гісторыі кінафоруму і паглядзяць фільм адкрыцця «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскі. Па традыцыі падчас цырымоніі будзе ўручаны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве», а ў якасці сімвалічнага старту «Лістапада» на сцэне аб штатыў кінакамеры будзе разбіта талерка. Ганаровымі гасцямі цырымоніі і кінафестывалю стануць актрыса тэатра і кіно Святлана Немаляева і акцёр і рэжысёр з Узбекістана Рустам Сагдулаеў. Ужо заўтра на асноўных пляцоўках пачнуцца паказы конкурсных фільмаў.


З нагоды адкрыцця юбілейнага «Лістапада» Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка накіраваў сваё віншаванне гасцям і ўдзельнікам кінафоруму.

«Ужо чвэрць стагоддзя наш кінафорум прадстаўляе аўдыторыі цікавыя, якасныя і глыбокія фільмы, выконваючы высокую асветніцкую місію і захоўваючы прыхільнасць сваім прынцыпам і традыцыям. Склад удзельнікаў фэсту, што расце з году ў год, — нагляднае пацвярджэнне яго аўтарытэту сярод прафесіяналаў і аматараў кінамастацтва.

На фестывалі заўсёды пануе атмасфера творчай свабоды, няспыннага духоўнага пошуку і сумленнага спаборніцтва.

Перакананы, што сёлетні «Лістапад» парадуе нас шырокай панарамай сучаснага кінематографа, падорыць гучныя прэм'еры і яркія сустрэчы з выдатнымі майстрамі і ўзыходзячымі зоркамі сусветнага экрана, стане сапраўдным святам для тых, хто стварае, глядзіць і любіць кіно», — гаворыцца ў віншаванні.

Загаловак у газеце: 25-ы старт «Лістапада»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».