Вы тут

Цяпло паціху адпускае


У трэцяй дэкадзе кастрычніка на тэрыторыю краіны паступала анамальна цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. А ў апошнія дні месяца ў Брэсцкай вобласці абнавіліся цеплавыя рэкорды, калі тэмпература паветра дасягала плюс 20 градусаў. Лістапад пачынаецца цёплым, але сырым надвор'ем, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень на тэрыторыі краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы. Чакаецца пераважна хмарнае надвор'е. Месцамі захаваецца туман. Максімальная тэмпература паветра будзе ад плюс 7 да плюс 13 градусаў, па паўднёвым захадзе – да 14—18 цяпла. У суботу з боку Заходняй Еўропы да нас прыйдуць атмасферныя франты. Яны абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—12 цяпла, а ўдзень – ад плюс 8
да плюс 14 градусаў.

У нядзелю стане больш сонечна, але пахаладае. А ўсё таму, што тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы франтальны падзел выкліча па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў, па паўднёвым усходзе – ад плюс 8 да плюс 9 градусаў. Удзень будзе 6—12 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны ў асноўным будзе вызначаць антыцыклон. Стане пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў па ўсходзе да плюс 6 градусаў па паўднёвым захадзе краіны, удзень будзе 6—13 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».