Вы тут

І нам баліць той боль


75 гадоў таму было цалкам ліквідавана Мінскае гета. Усяго ж за яго калючым дротам нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі больш за 100 тысяч яўрэяў.


Удзельнікі літаратурна-музычнай кампазіцыі

21 кастрычніка 1943 года запісаны ў гісторыі як дзень вялікага болю. У Дзень памяці пра гібель Мінскага гета і Нарвская беларуская суполка “Сябры” пры падтрымцы Амбасады Беларусі ў Эстоніі, сумесна з мясцовай яўрэйскай абшчынай правяла ў Доме народаў тэматычную вечарыну. На ёй былі дарадца Амбасады Беларусі ў Эстоніі Юры Булаўка, прадстаўнікі Генконсульства Расіі ў Нарве, дэпутаты гарадскога сходу, кіраўнік Круглага стала нацыянальна-культурных таварыстваў пры Мінкультуры Эстоніі Аляксандр Дусман (ён і кіраўнік яўрэйскай абшчыны паўночнага ўсходу Эстоніі), прадстаўнікі Саюза малалетніх вязняў фашызму, іншых грамадскіх арганізацый, жыхары горада.

У зале мы ўсталявалі стэнд з фотаздымкамі, зробленымі ў Беларусі. На іх адлюстраваны помнікі ахвярам яўрэйскіх гета. Камяні, пакладзеныя пад стэндам (бо кветкі ў яўрэяў не прынята ўскладаць), імітацыя Вечнага агню ўзмацнялі пачуццё смутку людзей, якія прыйшлі на вечар. Літаратурна-музычную кампазіцыю мы правялі за рамкамі з калючага дроту. На экране ж дэманстраваўся відэарад пра вайну, пра трагедыю Мінскага гета. Са слязамі на вачах прысутныя слухалі аповед. Па даручэнні рабіна Эстоніі Аляксандр Дусман прачытаў памінальную малітву. Потым кожны з выступоўцаў засведчыў, што такія балючыя ўрокі гісторыі нельга забываць, і варта рабіць усё, каб свет не скаціўся ў пекла новай вайны.

Віктар Байкачоў, г. Нарва, Эстонія

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.