Вы тут

Родныя песні з трох краін


У сёлетнім ХХІІ фестывалі беларускай песні ў Літве, які прымаў горад Вісагінас, паўдзельнічалі таксама беларускія гурты з Латвіі ды Беларусі


Вісагінас. На ХХІІ фестывалі беларускай песні ў Літве.

Сем творчых калектываў з розных гарадоў Літвы, а таксама з Латвіі ды Беларусі паўдзельнічалі ў ХХІІ міжнародным фестывалі беларускай песні, які прайшоў сёлета 6 кастрычніка ў Вісагінасе. Ладзіла яго Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы. Змагла ж адбыцца імпрэза дзякуючы падтрымцы Дэпартамента нацыянальных меншасцяў пры Урадзе Літвы, Амбасады Беларусі ў Літве. Гэты фэст, нагадаю, кожны год праходзіць у розных гарадах Літвы, дзе працуюць беларускія суполкі: Вільнюс, Клайпеда, Панявежыс, Шальчынінкай, Шаўляй, Друскінінкай, Вісагінас.

Пачалося спеўнае свята з адкрыцця перасоўнай выставы “Жыццё ў Слове” з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. На пачатку фэст-канцэрта вядучыя Сяргей Шабадалаў і Валянціна Іванова не прамінулі сказаць: беларусы таварыства “Крок” у Вісагінасе святкуюць сёлета 20?гадовы юбілей свайго вакальнага калектыву “Світанак”.

Гледачоў і ўдзельнікаў канцэрта віталі ганаровыя госці: Амбасадар Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, мэр Вісагінаса Даля Штраўпайце, загадчык консульскага аддзела Пасольства Расіі ў Літве Таццяна Наважылава, Ганаровы консул Казахстана ў Літве Йонас Ягмінас, прэзідэнт Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы Ларыса Слесарава, дырэктар Цэнтра беларускай культуры й старшыня Беларускага таварыства “Уздым” у Даўгаўпілсе Жанна Раманоўская, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Валодзька. На свяце былі й старшыні беларускіх суполак Літвы Алег Давідзюк, Рэгіна Дзьмухоўская, Марыя Рабовіч, Валянцін Стэх.

У сёлетнім фэсце паўдзельнічалі розныя беларускія вакальныя гурты: “Сябрына” з Вільнюса (мастацкі кіраўнік Валянціна Кавальчук), “Сузор’е” і “Світанак” з Вісагінаса (імі кіруюць адпаведна Ніна Мельнікава і Алена Пішчыкене), “Раніца” з Шальчынінкая (Францішак Міцкелевіч), “Купалінка” з Клайпеды (Валянціна Снігур). Ганаровымі гасцямі фэсту сёлета былі запрошаны гурты “Купалінка” з Даўгаўпілса (Латвія, Вячаслаў Пятроў), “Церніца” з Мінска (Галіна Несцяровіч) і Аляксандра Гайдук, спявачка з беларускай сталіцы. Са сцэны гучала багата беларускіх народных і аўтарскіх песень, якія цёпла сустракалі гледачы. І на гэты раз гучалі песні на словы Станіслава Валодзькі “Ода Беларусі”, “Зязюля”, “Дзічка” і гімн беларусаў Літвы “Беларускі дом” кампазітараў Аляксадра Рудзя, Сяргея Ціханава і Міколы Яцкова ў выкананні Сяргея Шабадалава, ансамбляў “Раніца” і “Купалінка” (Клайпеда), а гімн у завяршэнне канцэрта выконваўся сумесна ўсімі ўдзельнікамі фестывалю.

Выказваем удзячнасць Дэпартаменту нацыянальных мен- шасцяў пры Урадзе Літвы, Амбасадзе Беларусі ў Літве за падтрымку фестывалю. Дзякуем Згуртаванню беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, намаганнямі якога фэст быў створаны, сталеў — і стаў цяпер святам, якое паядноўвае беларусаў.

Вольга Відзовіч, г. Вісагінас

Фота Жанны РАМАНОЎСКАЙ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.