Вы тут

Скарына па свеце крочыць


Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа падараваў чытачам зборнік “Францыск Скарына на мовах народаў свету” — і ўжо ў трэцім выданні


Папярэднія выданні з перакладамі аднаго верша пра вялікую любоў усяго жывога да сваіх родных мясцін (дакладней — з паэтычнымі пераўвасабленнямі знакамітага ўрыўка з прадмовы першадрукара да кнігі “Юдзіф” на мовы розных народаў) былі здзейснены ў 2014 і 2015 гадах Выдавецкім домам “Звязда”. Цяпер пад адной вокладкай сабраны тэксты на 65 мовах, уключна з мовай арыгінала: старабеларускай. Па-беларуску ў зборніку змешчаны пераклады Сяргея Панізьніка, Алеся Разанава, Івана Саверчанкі.

Шмат і перакладаў на мовы народаў Расіі: аварскую, агульскую, балкарскую, бурацкую, даргінскую, кабардзінскую, калмыцкую, карацінскую, комі, крымскататарскую, кумыкскую, курдскую, лакскую, лезгінскую, марыйскую, нагайскую, нанайскую, рутульскую, саамскую, табасаранскую, татарскую, тацкую, тувінскую, удмурцкую, хакаскую, цахурскую, чачэнскую, чувашскую, шорскую. І тое не мяжа, бо паэзія ў Расіі сёння ствараецца як мінімум на 57 мовах. Так што ў кнігі з патрыятычным, поўным любові да Радзімы творам Францыска Скарыны павінна быць новае выданне. Запрашаем нашых суайчыннікаў за межамі Беларусі, у розных краінах таму паспрыяць. Спадзяемся і на беларускія Амбасады, іх аддзяленні па свеце. Хацелася б прадставіць ужо выдадзеную кнігу ў розных краінах, найперш — на міжнародных кніжных выставах, кірмашах.

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.