Вы тут

Спявалі з ветэранамі


Беларусы Тальяці прадаўжаюць цыкл сустрэч з мясцовымі ветэранамі


Артысты з нашай беларускай суполкі “Нёман” выступалі ў бібліятэцы “Истоки” перад гледачамі старэйшага пакалення, ветэранамі працы. Дэманстраваліся ўрыўкі з вядомых мастацкіх кінафільмаў “Дайце кнігу скаргаў”, “Дзяўчаты” — а мы ўсе разам песні з іх спявалі. Скажам, вядомую “Потому что на 10 девчонок...” у выкананні Марыі Пархоменкі — знакамітай спявачкі, дарэчы, былі беларускія родавыя карані. Хораша вялі сустрэчу Алена Чурбакова і Вольга Горшанева.

У той жа дзень быў дэбют у новых удзельнікаў ансамбляў беларускай песні: цяпер у нас ёсць, акрамя “Купалінкі” ды “Зорачак”, і моладзевы гурт “Беларусачкі”. У рэпертуары ж — не толькі беларускія песні, але й пастаноўкі дзіцячых казак на беларускай мове. Юныя Варвара Сматрова і Валерыя Труфанава чыталі верш пра добры вечар, а 5-гадовы Дзяніс Шчацінін — верш “Пра бабулю”. Кацюша Вашчанка з ансамбля “Беларусачкі” выканала песню “Крыніца”.

Людміла Дзёміна, г. Тальяці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».