Вы тут

Як гучыць восень


44-ы міжнародны фестываль мастацтваў «Беларуская музычная восень», арганізатарам і галоўнай пляцоўкай якога выступае Белдзяржфілармонія, пачаўся ў сталіцы. Гэтым разам у праграме — каля 20 канцэртаў найлепшых музыкаў і калектываў з 12 краін свету.


На працягу амаль месяца, да 28 лістапада, меламаны змогуць наведаць канцэрты на розны густ: сімфанічныя, джазавыя, харавыя, народныя музычныя вечары. Ёсць у праграме і некалькі цікавых прэм'ер. Так, 13 лістапада прагучаць творы сучаснага італьянскага кампазітара Раберта Малінэлі, музыку якога, падкрэсліваюць арганізатары «Беларускай музычнай восені», раней ніколі не чулі ў нашай краіне. А 18 лістапада будзе прадстаўлена сусветная прэм'ера — вялікая сімфонія айчыннага аўтара Ларысы Сімаковіч «Скарына. Вяртанне» — сем сцэн з жыцця асветніка і першадрукара, якія разам з хорам і аркестрам прадставіць рок-выканаўца Ян Жанчак.

Таксама ў межах фестывалю пройдзе цэлы музычны марафон, прымеркаваны да 80-годдзя галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча прафесара Міхаіла Казінца.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.