Вы тут

У Бабруйску праходзіць чэмпіянат свету па панкратыёну


З 1 па 4 лістапада ў Бабруйску праходзіць чэмпіянат свету па панкратыёну, у якім прымаюць удзел 300 прадстаўнікоў больш чым з дваццаці краін свету. Гэта самыя маштабныя гульні за апошні час іх існавання.


Найбольш шматлікія каманды прыехалі ў Бабруйск з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Упершыню ўдзел у спаборніцтвах прымаюць Аўстралія і Катар. Баі праходзяць у сценах сямітысячнай «Бабруйск-Арэны» адначасова на трох дыванах. Сіламі мераюцца мужчыны і жанчыны ў розных узроставых і вагавых катэгорыях. За чатыры дні чэмпіянату будзе разыграна 70 камплектаў медалёў. Гледачы змогуць ацаніць магчымасці як пачаткоўцаў, так і заслужаных майстроў гэтага віду спорту. Сярод апошніх кумір бабруйскіх заўзятараў, іх зямляк Арцём Дамкоўскі.

Чэмпіянат праводзіцца па ініцыятыве Міжнароднай арганізацыі «Аб'яднаны свет барацьбы» (UWW), Беларускай федэрацыі панкратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Магілёўскага аблвыканкама і Бабруйскага гарвыканкама.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».